Галіна Леанідаўна Левіна
Галіна Леанідаўна Левіна | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 чэрвеня 1963 (59 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Леанід Мендэлевіч Левін |
Маці | Афанасьева Наталля Мікалаеўна |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прэміі |
Галіна Леанідаўна Левіна (нар. 7 чэрвеня 1963, Мінск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Дачка архітэктараў Леаніда Левіна і Наталлі Афанасьевай. Скончыла ў 1985 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1985 года працавала ў Беларускім рэстаўрацыйным праектным інстытуце, з 1998 года дырэктар і галоўны архітэктар праектаў УП «Леоле».
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя работы (усе ў суаўтарстве): у Мінску — помнік ахвярам мінскага гета «Яма», 2-я чарга комплексу адміністрацыйных будынкаў Міжнароднага агульнаадукацыйнага цэнтра (абодва 2000), адміністрацыйны будынак консульскага аддзела пасольства Германіі (2003), рэканструкцыя брацкай магілы на праспекце Дзяржынскага (2013); мемарыяльны комплекс «Дзецям — ахвярам Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гг.» у в. Красны Бераг Жлобінскага раёна (2006); «Алея Праведнікаў народаў свету» (2005) і мемарыяльны знак вязням Бабруйскага гета (абодва г. Бабруйск, 2008), мемарыяльны знак ахвярам Халакосту ў г. Глуск (2010); рэканструкцыя і добраўпарадкаванне плошчы Давыда ў г. Давыд-Гарадок Столінскага раёна (2000), рэканструкцыя будынка сінагогі па вул. Крапоткіна ў Мінску (2004).
Аўтар праектаў рэканструкцыі помнікаў архітэктуры XVIII—XIX стст. ў Мінску, Валожыне, Полацку і інш. гарадах.
Прэміі[правіць | правіць зыходнік]
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2002, у аўтарскім калектыве) — за архітэктурна-манументальны ансамбль забудовы цэнтра г. Давыд-Гарадка з памятным знакам князю Давыду, створаны ў 1998—2000 гадах.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Левіна Галіна Леанідаўна // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі. — Т. 5. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0495-2.
- Нарадзіліся 7 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1963 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі БНТУ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары Мінска
- Архітэктары Давыд-Гарадка
- Архітэктары Бабруйска
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары XXI стагоддзя
- Рэстаўратары Беларусі