Перайсці да зместу

Вяйгела

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вяйгела

Вяйгела квітучая (Weigela florida)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Weigela Thunb.

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  500613
NCBI  79609
EOL  61280
IPNI  6141-1

Вяйгела[1], Вейге́ла[2] (Weigela) — род кустоў сямейства бружмелевых. Род названы ў гонар нямецкага прафесара хіміі, фармацыі і батанікі Крысціяна Эрэнфрыда фон Вайгеля.

Зверху ўніз:
Стары ствол (Weigela coraeensis).
Ліст (Weigela hortensis).
Кветка (Weigela praecox).

Лістападныя кусты вышынёй да 3 м з прамастойнымі парасткамі. Лісце супраціўнае, радзей чаргаванае, простае, эліпсоіднае, пілаватае па краі. Кветкі абодваполыя, буйныя фіялетава-ружовыя, часам белыя, па 1-6 на канцах маладых пазушных або верхавінных галінак. Плод — двухгняздовая каробачка.

Каля 15 відаў пашыраны ў лясах ва Усходняй Азіі. Мно­гія віды раз­во­дзяць як кветкавыя рас­ліны. Выкарыстоўваюцца для пасадак групамі, афармлення ўзлескаў. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна.

  1. Чахоўскі, А. А., Арлёнак Я. І. Вяйгела ў Беларусі / АН Беларусі.Цэнтр.батанічны сад / Навук. рэд. Я. А. Сідаровіч. — Мінск: Навука і тэхніка, 1993. — 47 с. — ISBN 5-343-010-22-9.
  2. Вейгела // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 429
  • В. Р. Анціпаў. Вейгела // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.