Вялікая Балгарыя
Выгляд
| Гістарычная дзяржава | |
| Вялікая Балгарыя | |
|---|---|
|
Булгары і славяне ў 6-7 ст. |
|
|
632 — каля 668
|
|
| Сталіца | Фанагорыя |
| Мова(ы) | Crimean Gothic[d], булгарская мова[d] і сярэднегрэчаская мова[d] |
| Афіцыйная мова | булгарская мова[d] |
| Насельніцтва | булгары |
| Пераемнасць | |
| < гуны | |
| Волжская Балгарыя > | |
Вялікая Балгарыя, або Булгарыя (грэч. Παλαιά Μεγάλη Βουλγαρία) — кароткачасовае аб'яднанне булгарскіх плямёнаў (632 — каля 668). Узнікла ў стэпах Усходняй Еўропы неўзабаве па распадзе дзяржавы гунаў. Асноўная тэрыторыя размяшчалася ў прычарнаморскіх і азоўскіх стэпах.
Аснову аб'яднання склала булгарскае племя кутрыгуры, якое з прыцягненнем славян і рэштак антаў здолела вызваліцца з пад улады авараў, чыя магутнасць была падарвана няўдалай спробай захопу Канстанцінопаля (626).