Вялікая Радужная вуліца (Наваполацк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вялікая Радужная вуліца
Наваполацк
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад Наваполацк
Працягласць 1000 м
Паштовы індэкс 211501
Нумары тэлефонаў +375214

Вялікая Радужная вуліца[1] (трансліт.: Vialikaja Radužnaja vulica, руск.: Большая Радужная улица) — вуліца ў Наваполацку.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы горада ў раёне катэджнай забудовы. Цягнецца паўколам з поўначы на поўдзень паміж вуліцай Маладзёжнай і берагам Заходняй Дзвіны, перасякаючы вуліцу Сонечную. Працягласць вуліцы складае каля 1 км. Рух грамадскага транспарту па вуліцы не ажыццяўляецца. На процілеглым беразе Заходняй Дзвіны знаходзіцца вёска Чарнешчына.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Рашэнне Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў ад 22 верасня 2015 г. № 81 «О нормализации наименований элементов улично-дорожной сети города Новополоцка» на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь (руск.)

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі