Вялікая гавань

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вялікая гавань
мальт. Il-Port il-Kbir
Port of Valletta, Malta.jpg
Від на марскі порт у Вялікай гавані.
Вышэйстаячая акваторыяМіжземнае мора
Краіна
Вялікая гавань (Мальта)
Вялікая гавань
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы


Вялікая гавань (мальт.: Il-Port il-Kbir) — найбуйнейшая гавань на Мальце, вядомая таксама пад сваёй англійскай назвай Гранд-Харбар. У якасці гавані яе выкарыстоўвалі ў старажытнасці яшчэ фінікійцы, а пазней яна была істотна палепшана, з’явіліся докі, прыстані і ўмацаванні.

Вялікая гавань на працягу 268 гадоў мела вялікае стратэгічнае значэнне для гаспітальераў, а таксама не страціла яго пасля прыходу на востраў брытанцаў.

23 верасня 1551, 1555 ці 1556 года (паводле розных крыніц), па Вялікай гавані прайшоў разбуральны смерч (F3 / F4). Сфарміраваўшыся над вадой, смерч патапіў мноства караблёў (у тым ліку і 4 караблі Мальтыйскага ордэна), пасля чаго выйшаў на сушу і забіў каля 600 чалавек. Нягледзячы на ​​назву смерча, сталіцы Мальты — Валеты — у той час не існавала, паколькі Вялікі магістр мальтыйскіх рыцараў асабіста заклаў першы камень у яе падмурак 28 сакавіка 1566 года.

Вялікая гавань стала полем бітвы паміж гаспітальерамі і туркамі падчас Вялікай аблогі Мальты ў 1565 годзе. У гады Другой сусветнай вайны на працягу блакады Мальты, многія докі і ваенныя збудаванні ў гавані, уключаючы Форт Святога Эльма, былі разбураны войскамі нацысцкага блоку, у прыватнасці Італіяй і Германіяй. Таксама буйны ўрон быў нанесены Валеце і яшчэ тром найбліжэйшым гарадам.

Пасля сыходу з вострава брытанскай арміі гавань страціла сваё ваеннае значэнне, але па-ранейшаму застаецца актыўнай у плане міжнароднага гандлю.

На паўночным захадзе гавань замыкае паўвостраў Себарас, на якім занаходзіцца частка Валеты і яе прыгарада Фларыны. Гэты паўвостраў таксама аддзяляе Вялікую гавань з гаванню Марсаксет. Паўднёва-ўсходні бераг гавані сфарміраваны мноствам бухт і мысаў, з боку якіх у гавань упадаюць чатыры невялікія ручаі. Таксама на гэтым баку размяшчаюцца гарады Каспікуа, Біргу і Сінгея. Большасць насельніцтва Мальты жыве ў радыусе трох кіламетраў ад Вялікай гавані, што робіць гэты раён самым густанаселеным у краіне, а таксама адным з самых шчыльназаселеных у Еўропе.

Краявід гавані[правіць | правіць зыходнік]

Valletta Grand Harbour Panorama.jpg


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]