Краіны Восі
Выгляд
(Пасля перасылкі з Краіны нацысцкага блока)
Краіны нацысцкага блока, Краіны Восі — ваенны блок паміж Германіяй, Італіяй, Японіяй і іншымі краінамі, якія ўдзельнічалі ў другой сусветнай вайне і процістаялі Антыгітлераўскай кааліцыі.
Краіны «восі»
[правіць | правіць зыходнік]- Трэці рэйх, з 27 верасня 1940
- Каралеўства Італія, з 27 верасня 1940 да 8 верасня 1943
- Італьянская сацыяльная рэспубліка, з 23 верасня 1943
- Японская імперыя, з 27 верасня 1940
- Каралеўства Румынія, з 23 лістапада 1940 да 23 жніўня 1944
- Каралеўства Венгрыя, з 20 лістапада 1940 да 15 кастрычніка 1944
- Венгерская дзяржава (рэжым Салашы), з 17 кастрычніка 1944
- Балгарыя, з 1 сакавіка 1941 да 9 верасня 1944
- Каралеўства Югаславія, з 25 сакавіка да 27 сакавіка 1941[заўв 1]
- Першая Славацкая рэспубліка, з 24 лістапада 1940
- Незалежная дзяржава Харватыя, з 15 чэрвеня 1941
Саюзнікі і сатэліты
[правіць | правіць зыходнік]- Фінляндыя лічыла сябе самастойным бокам канфлікту; гэта пазіцыя падтрымліваецца некаторымі фінскімі гісторыкамі і сёння[1][2]. Незалежныя гісторыкі звычайна прылічваюць Фінляндыю да краін «восі»[3][4][5]. Пасля цяжкіх бітваў улетку 1944 года, Фінляндыя выйшла з вайны і заключыла перамір’е з СССР 6 верасня 1944 года (гл. Савецка-фінская вайна, 1941—1944).
- Тайланд з 25 студзеня 1942 года па верасень 1945 года.
- Ірак у маі 1941 года падчас кароткачасовай англа-іракскай вайны. Ірак пасля дзяржаўнага перавароту пад кіраўніцтвам Рашыда Алі аль-Гайлані запытаў дапамогі ў Германіі і Італіі. Прыбыўшай германскай і італьянскай авіяцыі апынулася недастаткова, і 31 мая мяцеж быў падушаны. Пасля гэтага іракская армія ўдзельнічала ў баях на Блізкім Усходзе на боку Вялікабрытаніі.
- Французская дзяржава (рэжым Вішы) з ліпеня 1940 года па жнівень 1944 года. Фармальна рэжым Вішы захоўваў нейтралітэт, аднак падтрымліваў з Германіяй эканамічнае і іншае супрацоўніцтва; лаяльныя ўраду Вішы ўзброеныя сілы бралі ўдзел у баявых дзеяннях супраць саюзнікаў на тэрыторыях некаторых калоній (гл. Мадагаскарская аперацыя, Сенегальская аперацыя, Сірыйска-Ліванская аперацыя, Габонская аперацыя). У 1943 годзе пры садзейнічанні Германіі ўрад Вішы сфармаваў французскую міліцыю, якая прыняла ўдзел у супраціўленні высадцы саюзнікаў у Францыю.
Калабарацыянісцкія ўрады і адміністрацыі на акупаваных Германіяй тэрыторыях
[правіць | правіць зыходнік]- Грэчаская дзяржава з 30 красавіка 1941;
- Недычаўская Сербія — гл. ніжэй;
- Нарвегія (рэжым Квіслінга)
- Нідэрланды (рэжым Мюсерта)
- Беларусь (Беларуская цэнтральная рада)
Марыянетачныя дзяржавы на тэрыторыях, занятых Японіяй
[правіць | правіць зыходнік]- Маньчжоу-го з 27 верасня 1940 года;
- Мэнцзян (Унутраная Манголія) з 27 верасня 1940 года;
- Цэнтральны ўрад Кітайскай рэспублікі з 29 сакавіка 1941 года;
- Дзяржава Бірма з 1 жніўня 1943 года;
- Філіпіны: з 1942 года;
- В’етнамская імперыя з 11 сакавіка 1945 года да 23 жніўня 1945 года;
- Камбоджа з 9 сакавіка 1945 года да 15 красавіка 1945 года;
- Лаос з 1944 да 1945 года;
- Азад Хінд (1943—1945);
Тэрыторыі, занятыя, анексаваныя Італіяй у яе калоніях і марыянетачных дзяржавах
[правіць | правіць зыходнік]- Албанскае каралеўства з 1 лістапада 1936 года да 8 верасня 1943 года анексавана Італіяй;
- Каралеўства Чарнагорыя (рэжым С. Дрлевіча), фармальна з 12 ліпеня 1941 года да 8 верасня 1943 года, фактычна — некалькі тыдняў у 1941 годзе;
- іншыя тэрыторыі Італьянскай каланіяльнай імперыі.
Тэрыторыі, акупаваныя і анексаваныя Трэцім рэйхам
[правіць | правіць зыходнік]- Остмарк (Аўстрыя);
- Вестмарк (Саарская вобласць);
- Польшча:
- Часткі былой Чэхаславакіі:
- Пратэктарат Багеміі і Маравіі з 15 сакавіка 1939 года;
- Судэтэнланд (Судэцкая вобласць);
- Люксембург;
- Данія;
- Нармандскія астравы;
- Бельгія (генерал-губернатар Фалькенхаўзен);
- Грэчаская дзяржава з 30 красавіка 1941;
- Францыя (акупаваныя землі, уключаючы Эльзас і Латарынгію);
- Албанія c 8 верасня 1943 года;
- Італьянская сацыяльная рэспубліка з 23 верасня 1943 года;
- Часткі былой Югаславіі:
- Сербія (уключаючы Банат) — марыянетачны рэжым Недыча з 1 верасня 1941 года;
- Ніжняя Карынтыя і Ніжняя Штырыя;
- Славенскае дамабранства (да 1943 гады падпарадкоўваліся Італіі, затым Германіі);
- Чарнагорыя — марыянетачны рэжым Вукчавіча з 8 верасня 1943 года
- Незалежная рэспубліка Македонія з 8 верасня 1944 года;
- Венгерская дзяржава з 16 кастрычніка 1944 года;
- Усходнія рэйхскамісарыяты:
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Антыгітлераўская кааліцыя
- Удзельнікі Другой сусветнай вайны
- Тэрытарыяльна-палітычная экспансія Трэцяга рэйха
- Ваеннапалонныя ў СССР падчас Другой сусветнай вайны
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Фармальна да нямецка-італьянскага ўварвання 6 красавіка 1941 года
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Mäkinen, Esa [in фінская] (2008-10-19). "Professorit: Suomi oli natsi-Saksan liittolainen". Helsingin Sanomat(фін.). Хельсинки. ISSN 0355-2047. Архівавана з арыгінала 22 кастрычніка 2008. Праверана 2013-01-04.
Suomi ei käynyt jatkosodassa erillissotaa vaan oli natsi-Saksan liittolainen. Näin ajattelee enemmistö 28 historian professorista, joilta Helsingin Sanomat kysyi, onko perusteltua puhua erillissodasta.
- ↑ Дерябин Ю.С.. Давний миф наконец-то лопнул (руск.). НГ. Независимое военное обозрение (21 лістапада 2008). — Фінскія гісторыкі прызналі саўдзел Хельсінкі ў гітлераўскай агрэсіі супраць СССР. — «28 з 37 фінскіх прафесараў-гісторыкаў, апытаных нядаўна найбуйнейшай газетай краіны «Хельсінгін Санамат», прыйшлі да высновы, што вайна 1941–1944 гадоў супраць Савецкага Саюза, развязаная тагачаснымі кіраўнікамі Суомі, зусім не была «вайной – працягам» (Зімовай вайны 1939–1940 гадоў) або «асобнай» (ад Гітлера) вайной, як дагэтуль сцвярджала большасць фінскіх гістарыёграфаў і палітыкаў, у тым ліку цяперашні прэзідэнт рэспублікі Тар'я Халанен.» Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2013. Праверана 4 студзеня 2013.
- ↑ R. L. DiNardo. Germany and the Axis powers from coalition to collapse. University Press of Kansas, 2005. С. 95.
- ↑ Geir Lundestad. The American non-policy towards eastern Europe, 1943—1947. Universitetsforlaget, 1978. С. 287, 454.
- ↑ Yôrām Dinšṭein. War, aggression and self-defence. Cambridge University Press, 2005. С. 35.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Краіны Восі
- (англ.) The Axis Alliance