Вялікая (рака, басейн Пскоўскага возера)
Jump to navigation
Jump to search
Вялікая | |
---|---|
руск.: Великая | |
![]() Рака Вялікая ў межах Пскова | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 430 км |
Плошча басейна | 25200 км² |
Басейн | Чудска-Пскоўскае возера → Нарва → Балтыйскае мора |
Расход вады | 134 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
· Каардынаты | 56°39′20″ пн. ш. 29°39′22″ у. д.HGЯO |
Вусце | Чудска-Пскоўскае возера |
· Каардынаты | 57°53′15″ пн. ш. 28°06′41″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Пскоўская вобласць |
![]() |
Вялі́кая[1] (руск.: Вели́кая) — рака ў Пскоўскай вобласці Расіі. Адносіцца да басейна ракі Нарва (праз Чудска-Пскоўскае возера), басейн Балтыйскага мора. Даўжыня ракі — 430 км, плошча вадазборнага басейна — 25 200 км², Сярэднегадавы расход вады ля вусця — 134 м³/с. Выток знаходзіцца на Бяжаніцкім узвышшы, упадае ў Чудска-Пскоўскае возера. Асноўныя прытокі — Ідрыца, Сінюха, Утроя, Кухва, Вяда, Іса (левыя), Алоля, Кудка, Сораць, Чароха, Пскава (правыя).
Увесну разводдзе да 1,5 м. Ледастаў з лістапада па красавік. Суднаходная ў ніжнім цячэнні. На рацэ гарады Апочка, Остраў, Пскоў.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8. — карта Пскоўскай вобласці