Вячаслаў Аляксандравіч Марухін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вячаслаў Аляксандравіч Марухін
Дата нараджэння 4 сакавіка 1946(1946-03-04) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Вячаслаў Аляксандравіч Марухін (4 сакавіка 1946, в. Фёдараўка, Мічурынскі раён, Тамбоўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 4 сакавіка 1946 годзе ў вёсцы Фёдараўка, якая была заснаваная перасяленцамі з Беларусі. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1969 годзе. Працаваў мастаком-дэкаратарам на кінастудыі «Беларусьфільм», у Мінскім аблграмадзянпраекце, у БелНДІПгорадабудаўніцтва, з 1976 г. — галоўны архітэктар праектаў у Сельгастэхпраекце[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Пражывае ў Мінску[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Адзін з аўтараў будынкаў Політэхнічнага інстытута ў Наваполацку, пансіяната ветэранаў партыі ў Барысаве, Выстаўкі дасягненняў перадавога досведу будаўніцтва і механізацыі на магістралі Мінск-Магілёў, помнікаў героям Вялікай Айчыннай вайны ў Салігорску, Любані[1], помніка Язэпу Драздовічу ў Мінску (1993).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат рэспубліканскага за распрацоўку тыпавога сельскага жылля (1980).

Зноскі

  1. а б в Марухин Вячеслав Александрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]