Вячаслаў Аляксандравіч Сярдзюк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Вячаслаў Сярдзюк
Vyacheslav Serdyuk.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Вячаслаў Аляксандравіч Сярдзюк
Нарадзіўся 28 студзеня 1985(1985-01-28)[1] (34 гады)
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Рост 184 см
Вага 76 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1998 — 2002 Сцяг Украіны РВФК (Кіеў)
Клубная кар’ера*
2004 — 2009 Сцяг Украіны Дняпро (Днепрапятроўск) 20 (0)
2007 — 2008   Сцяг Украіны Нафтавік-Укрнафта (Ахтырка) 23 (1)
2008   Сцяг Украіны Крыўбас (Крывы Рог) 16 (0)
2009   Сцяг Украіны Крыўбас (Крывы Рог) 14 (0)
2010 — 2013 Сцяг Украіны Крыўбас (Крывы Рог) 73 (1)
2013 Сцяг Украіны Арсенал (Кіеў) 3 (0)
2014 Сцяг Беларусі Гомель 29 (0)
2015 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 19 (1)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30.01.2016.


Вячаслаў Сярдзюк (нар. 28 студзеня 1985, Шостка, Сумская вобласць) — былы ўкраінскі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец ДЮСШ роднага горада Шостка і кіеўскага РВФК. З 2004 года — у днепрапятроўскім «Дняпро», дзе спачатку выступае ў дублюючым складзе каманды, а 12 сакавіка 2006 года дэбютуе ў складзе асноўнай каманды ў матчы Вышэйшай лігі чэмпіянату Украіны супраць ужгарадскага «Закарпацця» (перамога 4:0). У тым жа годзе выклікаўся ў шэрагі моладзевай зборнай Украіны, аднак ні разу ў яе складзе ў афіцыйных матчах на поле не выхадзіў.

Не прабіўшыся ў асноўны склад «Дняпро», сезон 2007/08 Сярдзюк правёў у арэндзе ў першалігавым «Нафтавіку» з Ахтыркі, а наступныя паўгады — у крыварожскім «Крыўбасе».

У пачатку 2009 года вярнуўся ў «Дняпро», за якое згуляў яшчэ восем матчаў у чэмпіянаце, аднак, не змог выйграць канкурэнцыю ў камандзе і на паўгады зноў быў адпраўлены ў арэнду ў Крывы Рог. У пачатку 2010 года «Крыўбас» выкупіў трансфер гульца.

Улетку 2013 года «Крыўбас» быў расфарміраваны і Сярдзюк на правах вольнага агента перайшоў у кіеўскі «Арсенал»[2], але ўжо восенню таго ж года «кананіры» таксама зняліся з чэмпіянату.

У пачатку 2014 года на правах вольнага агента перайшоў у беларускі клуб «Гомель»[3]. Здолеў замацавацца ў аснове гомельскага клуба на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, дзе складаў пару свайму суайчынніку Дзмітрыю Неўмываку. Па заканчэнні сезону ў снежні 2014 пакінуў «Гомель»[4].

У студзені 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў карагандзінскім «Шахцёры», але беспаспяхова[5]. Неўзабаве далучыўся да жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», з якім у лютым 2015 падпісаў кантракт[6]. Пачаў сезон 2015 на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У маі не гуляў з-за траўмы, пасля вяртання на поле стаў выкарыстоўвацца звычайна ў якасці апорнага паўабаронцы. У студзені 2016 года пакінуў жодзінскі клуб[7] і завяршыў прафесійную кар’еру.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]