Вячаслаў Леанідавіч Насевіч
Вячаслаў Леанідавіч Насевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 ліпеня 1957 (64 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | гістарыяграфія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар | |
Сайт | vln.by (руск.) |
Вячаслаў Леанідавіч Насевіч (нар. 20 ліпеня 1957, Віцебск, Беларусь) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1991).
Скончыў БДУ па спецыяльнасці «Журналістыка» (1982). Працаваў у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі (з 1982), у Камітэце па архівах і справаводстве, на чале аддзела дзяржаўнай геральдычнай службы (пазней — геральдыкі і генеалогіі) (1993—1997); дырэктар Беларускага навукова-даследніцкага цэнтра электроннай дакументацыі (1998—2019).
Асноўныя кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя Беларусі ў перыяд феадалізму, найперш праблема ўтварэння і тэрытарыяльнага фарміравання Вялікага Княства Літоўскага; з дапаможных гістарычных дысцыплін: гістарычная геаграфія і картаграфія, генеалогія, гістарычная дэмаграфія, гістарычная і архіўная інфарматыка.
Аўтар каля 350 прац (на сяр. 2003), між іншым, 2 навукова-папулярныя манаграфіі, 182 энцыклапедычныя артыкулы і 47 гістарычных карт для «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» і «Беларускай энцыклапедыі», 6 гістарычных карт для «Нацыянальнага атласа Беларусі» і інш. Асноўныя распрацоўкі ў галіне гістарычнай інфарматыкі — імітацыйная мадэль папуляцыйна-дэмаграфічных працэсаў у старажытным грамадстве (1987—1990), структура генеалагічнай базы даных «Радавод» для Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (1993—1994), гістарычная геаінфармацыйная сістэма «Губернія» і сеціўная пляцоўка «Архівы Беларусі» (з 1998), мадэль-рэканструкцыя жыццёвага цыклу традыцыйнай сялянскай гаспадаркі (з 1993). Кандыдацкая дысертацыя на тэму «Папуляцыйна-дэмаграфічныя працэсы ў эпоху ніжняга і сярэдняга палеаліту (Досвед камп’ютарнага мадэлявання)» (абаронена ў 1991).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Адкрытыя матэрыялы ўласнай сеціўнай пляцоўкі В. Насевіча — Эл.рэсурс vln.by (колішні vn.belinter.net)