Нацыянальны атлас Беларусі
| Нацыянальны атлас Беларусі. 1-е выданне | |
|---|---|
| Нацыянальны атлас Беларусі | |
| |
| Аўтар | М. У. Мясніковіч (рэд.) |
| Мова арыгінала | беларуская |
| Выдавец | Белкартаграфія |
| Выдавецтва | Белкартаграфія |
| Выпуск | 2002 |
| Старонак | 292 |
| ISBN | 985-6625-09-02 |
| Нацыянальны атлас Беларусі. 2-е выданне | |
|---|---|
| Нацыянальны атлас Беларусі | |
| | |
| Аўтар | У. Р. Гусакоў (старшыня галоўнай рэдакцыйнай калегіі) |
| Мова арыгінала | беларуская |
| Выдавец | Белкартаграфія |
| Выдавецтва | Белкартаграфія |
| Выпуск | 2024 |
| Старонак | 348 |
| ISBN | 978-985-508-852-4 |
Нацыянальны атлас Беларусі — фундаментальнае навукова-даведачнае афіцыйнае дзяржаўнае выданне Рэспублікі Беларусь: картаграфічны твор (атлас), у якім змешчана сучасная інфармацыя пра Беларусь, ён характарызуе прыродныя ўмовы і рэсурсы, дэмаграфічную, эканамічную, гістарычную сітуацыю ў Беларусі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Грунтам для стварэння Нацыянальнага атласа стаў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ад 12 мая 1999 года № 269. Быў вызначаны каардынацыйны савет, які складаўся з 10 чалавек, большасць з якіх — дырэктары навукова-даследчых інстытутаў: І. І. Пашкевіч, Г. І. Кузняцоў, А. І. Кавалёў, А. В. Казулін, М. П. Касцюк, У. Ф. Логінаў, В. І. Парфёнаў, М. М. Пікулік, І. І. Пірожнік, С. К. Рахманаў. Заказчык атласа — Дзяржаўны камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь. Атлас створаны каля 450 спецыялістамі з больш чым 60 арганізацый[1]. Першае выданне выйшла ў свет у 2002 годзе.
У 2019 годзе былі агучаныя планы пасля 2020 года абнавіць «Нацыянальны атлас Беларусі» і стварыць электронную версію атласа[2][3].
26 верасня 2024 года Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прэзентавалі другое выданне атласа.[4]
У снежні 2025 года абодва выданні Нацыянальнага атласа сталі даступныя ў электронным фармаце.[5][6][7]
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Першае выданне Атласа складаецца з 19 раздзелаў. Фармат кнігі — 40×47 см, вага — каля 5 кілаграмаў. Змест дае поўнае ўяўленне пра Беларусь: яе тэрыторыю, клімат, жывёльны і раслінны свет, экалогію, насельніцтва, прамысловасць, сельскую гаспадарку, навуку, адукацыю, культуру, знешнія сувязі, гісторыю. Першы прэзентацыйны наклад — 2 тысячы асобнікаў.
Другое выданне складаецца з 20 раздзелаў, агульны аб’ём — 348 старонак, наклад — 2 тысячы асобнікаў.[4] Месціць 704 карты і схемы.[8]
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Віктар Цемушаў у 2003 годзе падрабязна разглядзеў і раскрытыкаваў чатыры гістарычныя карты з раздзела «Гісторыя» Нацыянальнага атласа Беларусі.[9]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Национальный атлас Республики Беларусь (тв. переплет) Архівавана 31 кастрычніка 2021. (руск.)
- ↑ «Национальный атлас Беларуси» может стать электронным (руск.) // 6 сакавіка 2019
- ↑ «Национальный атлас Беларуси» — визитную карточку страны и базу для создания национальных географических информационных систем планируется обновить после 2020 года Архівавана 31 кастрычніка 2021. (руск.) // Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, 6 сакавіка 2019
- ↑ а б Прэзентацыя “Нацыянальнага атласа Беларусі”. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 27 верасня 2024.
- ↑ Нацыянальны атлас Беларусі цяпер даступны ў электронным фармаце
- ↑ Национальный атлас Беларуси теперь в PDF
- ↑ Нацыянальны атлас Беларусі
- ↑ Государственное предприятие «Проектный институт Могилевгипрозем»
- ↑ Віктар Цемушаў. Праблемы развіцця гістарычнай геаграфіі Беларусі // Беларускі гістарычны агляд. Том 10. Сшытак 1-2 (18-19). Снежань 2003. С. 228—255.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 мая 1999 г. № 269
- Каб людзьмі звацца! // sb.by, 3 чэрвеня 2003
- Нацыянальны атлас Беларусі
