Вячаслаў Аляксандравіч Сярдзюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вячаслаў Сярдзюк)
Футбол
Вячаслаў Сярдзюк
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Вячаслаў Аляксандравіч Сярдзюк
Нарадзіўся 28 студзеня 1985(1985-01-28)[1] (39 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 184 см
Вага 76 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1998—2002 Украіна РВФК (Кіеў)
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2004 Расія Масква 0 (0)
2004—2009 Украіна Дняпро (Днепрапятроўск) 20 (0)
2007—2008   Украіна Нафтавік-Укрнафта (Ахтырка) 23 (1)
2008   Украіна Крыўбас (Крывы Рог) 16 (0)
2009   Украіна Крыўбас (Крывы Рог) 14 (0)
2010—2013 Украіна Крыўбас (Крывы Рог) 73 (1)
2013 Украіна Арсенал (Кіеў) 3 (0)
2014 Беларусь Гомель 29 (0)
2015 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 19 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 студзеня 2016.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вячаслаў Сярдзюк (нар. 28 студзеня 1985, Шостка, Сумская вобласць) — украінскі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец ДЮСШ роднага горада Шостка і кіеўскага РВФК. У 2003—2004 гадах выступаў за рэзервовую каманду «Масквы». З 2004 года — у днепрапятроўскім «Дняпры», дзе спачатку выступае ў дублюючым складзе каманды, а 12 сакавіка 2006 года дэбютуе ў складзе асноўнай каманды ў матчы Вышэйшай лігі чэмпіянату Украіны супраць ужгарадскага «Закарпацця» (перамога 4:0). У тым жа годзе выклікаўся ў шэрагі моладзевай зборнай Украіны, аднак ні разу ў яе складзе ў афіцыйных матчах на поле не выхадзіў.

Не прабіўшыся ў асноўны склад «Дняпра», сезон 2007/08 Сярдзюк правёў у арэндзе ў першалігавым «Нафтавіку» з Ахтыркі, а наступныя паўгады — у крыварожскім «Крыўбасе».

У пачатку 2009 года вярнуўся ў «Дняпро», за якое згуляў яшчэ восем матчаў у чэмпіянаце, аднак, не змог выйграць канкурэнцыю ў камандзе і на паўгады зноў быў адпраўлены ў арэнду ў Крывы Рог. У пачатку 2010 года «Крыўбас» выкупіў трансфер іграка.

Улетку 2013 года «Крыўбас» быў расфарміраваны і Сярдзюк на правах свабоднага агента перайшоў у кіеўскі «Арсенал»[2], але ўжо восенню таго ж года «кананіры» таксама зняліся з чэмпіянату.

У пачатку 2014 года на правах вольнага агента перайшоў у беларускі клуб «Гомель»[3]. Здолеў замацавацца ў аснове гомельскага клуба на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, дзе складаў пару свайму суайчынніку Дзмітрыю Неўмываку. Па заканчэнні сезона ў снежні 2014 года пакінуў «Гомель»[4].

У студзені 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў карагандзінскім «Шахцёры», але беспаспяхова[5]. Неўзабаве далучыўся да жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», з якім у лютым 2015 года падпісаў кантракт[6]. Пачаў сезон 2015 на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У маі не гуляў з-за траўмы, пасля вяртання на поле стаў выкарыстоўвацца звычайна ў якасці апорнага паўабаронцы. У студзені 2016 года пакінуў жодзінскі клуб[7] і завяршыў прафесійную кар’еру.

Зноскі