Вячаслаў Фёдаравіч Капыцін
Вячаслаў Фёдаравіч Капыцін | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 студзеня 1942 (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | археолаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар |
|
Вячаслаў Фёдаравіч Капыцін (нар.1 студзеня 1942, вёска Трылесіна, Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1977).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння школы вучыўся ў тэхнічным вучылішчы ў г. Чысцяковэ Данецкай вобласці (1959—1961), працаваў шахцёрам на Данбас. У 1969 годзе скончыў з адзнакай гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. А. Куляшова, у 1974 г. — аспірантуру Ленінградскага аддзялення Інстытута археалогіі АН СССР. У 1977 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Мезаліт Паўднёва-Усходняй Беларусі» (навуковы кіраўнік — М. М. Гурына). Дацэнт (1984).
З 1969 года працаваў асістэнтам і старшым выкладчыкам, з 1978 па 1999 гг. — загадчыкам кафедры ўсеагульнай гісторыі Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. А. Куляшова (з 1997 г. — Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А. А. Куляшова). Ініцыятар стварэння кафедры археалогіі і спецыяльных дысцыплін на гістарычным факультэце, загадчыкам якой В. Ф. Капыцін стаў у 1999 г. Узначальваў археалагічную лабараторыю, створаную ім у 1992 г.
Сфера навуковых інтарэсаў
[правіць | правіць зыходнік]Фінальны палеаліт і мезаліт Верхняга Падняпроўя. На працягу 1970 г. — пачатку 2000-х гг. праводзіў вывучэнне розначасовых помнікаў археалогіі з мэтай стварэння археалагічнай карты Магілёўскай вобласці. Вёў раскопкі помнікаў Грэнскай, свідэрскай, бутоўскай, верхнедняпроўскай археалагічных культур каменнага веку. Абгрунтаваў фінальны палеаліт ў рэгіёне, сожскаю культуру эпохі мезаліту.
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]- кандыдат гістарычных навук (1977),
- дацэнт (1984),
- член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі (1999).
Навуковыя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Каменный век на территории Белоруссии: учебное пособие. — Минск: 1990.
- Археологические памятники Белыничского района Могилевской области. — Могилев: 1992.
- Археологические памятники Чаусского района Могилевской области. — Могилев: 1992.
- Памятники финального палеолита и мезолита Верхнего Поднепровья. — Могилев: 1992.
- Археологические памятники Могилева и окрестностей. — Могилев: 1993.
- Археологические памятники Шкловского района Могилевской области. — Могилев: 1993.
- Археологические памятники Дрибинского района Могилевской области. — Могилев: 1994.
- Археологические памятники Чериковского района Могилевской области. — Могилев: 1994.
- Археологические памятники Быховского района Могилевской области. — Могилев: 1995.
- Археологические памятники Костюковичского района Могилевской области. — Могилев: 1996.
- Археологические памятники Краснопольского района Могилевской области. — Могилев: 1996.
- Археологические памятники Славгородского района Могилевской области. — Могилев: 1997.
- Археологические памятники Хотимского района Могилевской области. — Могилев: 1997.
- Археологические памятники Климовичского района Могилевской области. — Могилев: 1998.
- Свод памятников археологии чернобыльской зоны Могилевской области. — Могилев: 1998.
- Археологические памятники Кричевского района Могилевской области. — Могилев: 1999.
- У истоков гренской культуры. Боровка: Монография. — Могилев: 2000.
- Археологические памятники Бобруйского района Могилевской области. — Могилев: 2001.
- Археологические памятники Кировского района Могилевской области. — Могилев: 2002.
- Археологические памятники Глусского района Могилевской области. — Могилев: 2004.
- Археологические памятники Кличевского района Могилевской области. — Могилев: 2012.
Артыкулы
[правіць | правіць зыходнік]- Исследования в Могилевской области / В. Ф. Копытин // Археологические открытия 1983 года / Академия наук СССР, Институт археологии; [отв. ред. Р. М. Мунчаев]. — М.: Наука, 1985. — 599 с.: ил. — С. 395.
- Финальный палеолит и мезолит Верхнего Поднепровья // Tanged pointes cultures in Europe. Read at the international archaeological symposium (Lublin, september, 13-16, 1993). — Lublin, 1999.
Артыкулы ў слоўніках, даведніках і энцыклапедыях
[правіць | правіць зыходнік]- Капыцін, В. Ф., Рыер, Я. Р. Лудчыцы / В. Ф. Капыцін, Я. Р. Рыер // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская энцыклапедыя; [Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш.]. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 374—375. — 702 с.: іл., каляр. іл. — ISBN 5-85700-077-7.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Імем В. Ф. Капыціна названа навукова-даследчая археалагічная лабараторыя ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Кулешова.
- На будынку Трылесенскай СШ Дрыбінскага раёна ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар В. Ф. Капыціна.
- У 2012 годзе на базе МДУ імя А. А. Кулешова адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя «Капыцінскія чытанні», прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння В. Ф. Капыціна.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Узнагароджаны знакам «Отличник образования Республики Беларусь» (1991);
- Прызначана першая прэмія спецыяльнага фонду Прэзыдэнта Республики Беларусь (1999).
- Магілёўскі аблвыканкам прысвоіў званне «Чалавек года» (2001).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Капыцін Вячаслаў Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 36—37. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1942 годзе
- Нарадзіліся ў Дрыбінскім раёне
- Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Кандыдаты гістарычных навук
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Археолагі СССР
- Археолагі Беларусі