Перайсці да зместу

Абрамы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Абрамы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
10
Насельніцтва
15 чалавек (1997)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Паштовыя індэксы
222382
Аўтамабільны код
5
СААТА
6240833002
Абрамы на карце Беларусі ±
Абрамы (Беларусь)
Абрамы
Абрамы (Мінская вобласць)
Абрамы

Абра́мы[1] (трансліт.: Abramy, руск.: Абрамы) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нарацкага сельсавета.

У 1847 г. маёнтак Свянцянскага павета Віленскай губерні, валоданне памешчыцы Івановай, 3 двары, 30 сялян. У 1904 г. вёска Занарачанскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні, 44 жыхары, у 1907 г. — 7 двароў, 40 жыхароў.

З 12.10.1940 г. у Шэметаўскім сельсавеце Свірскага раёна Вілейскай вобласці, з 20.09.1944 г. у Маладзечанскай вобласці, з 31.08.1959 г. Мядзельскага раёна, з 20.01.1960 г. таго ж раёна Мінскай вобласці, з 05.08.1954 г . вёска ў Сырмежскім сельсавеце.

У 1949 г. вяскоўцы аб'ядналіся ў калгас «Светлы шлях» (цэнтр — вёска Малая Сырмеж). З 20.03.1954 г. вёска ў калгасе імя Малянкова (08.08.1957 г. перайменаваны ў калгас імя Калініна), з 27.11.1973 г. — у сучасным калгасе імя Калініна (цэнтр — вёска Старлыгі).

У 2004 годзе Абрамы былі перададзены з Сырмежскага сельсавета ў склад Нарацкага сельсавета[2].

  • 40 жыхароў (1960)
  • 10 двароў, 15 жыхароў (1997)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 28.04.2004 N 64 "Об изменении границ Нарочского, Свирского и Сырмежского сельсоветов Мядельского района"