Воўкавічы (Мінскі раён)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Вёска Воўчкавічы, Мінскі раён)
Вёска
Воўкавічы
| ||||||||||||||||||||
Во́ўкавічы[1] (трансліт.: Voŭkavičy, руск.: Волковичи) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Шчомысліцкага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вёска знаходзіцца каля аўтамабільнай дарогі Р1 і Воўкавіцкага вадасховішча на рацэ Пціч.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1709 годзе згадваецца як вёска ў складзе фальварка Гарадзішча ў Мінскім ваяводстве ВКЛ[2].
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Надмагілле графіні Юзэфы Леапальдзіны Чапскай (1904, архітэктар Генрых Гай). Архітэктар Генрых Гай стварыў для іх магілы накід велічнага помніка з чорнага шведскага граніту. Помнік уключаў у сябе скульптуру, а на самім надмагіллі меліся бронзавае распяцце і каваны вянок. Скульптура і бронзавыя ўпрыгожванні не захаваліся. На чорным граніце засталася толькі гравіроўка «RequemaeternamdonaeisDomine» («Вечны адпачынак дай нам, Пане»), імя майстра Прушынскага з Варшавы[3].
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Сэрца Ісуса і Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1904, архітэктар Генрых Гай). 1950-я гг. руіны святыні ўзарвалі.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]На мясцовых могілках пахаваная графіня Юзэфа Леапальдзіна Чапская , жонка Ежы Чапскага.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ НГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 8, с. 1247
- ↑ Некропаль па-над Пціччу № 44 (1483) 31.10.2020 — 06.11.2020 г(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2024. Праверана 7 сакавіка 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 14. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область (руск.) / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Воўкавічы (Мінскі раён)