Высокае (Чавускі раён)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Вёска Высокае, Антонаўскі сельсавет)
Вёска
Высокае
|
Высо́кае[1] (трансліт.: Vysokaje, руск.: Высокое) — вёска ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Антонаўскага сельсавета. Каля вёскі працякае рака Проня.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ля вёскі, на мысе правага берага ракі Проні, авальнае гарадзішча, памерамі 42×26 м. Паселішча абаронена дугападобнымі валам вышынёй 4 метры і ровам. Культурны пласт змяшчае ляпную (I тыс. н. э.) і ганчарную старажытнарускую кераміку XI—XIII стагоддзяў[2].
Перад вайной у вёсцы жыло 512 чалавек[3].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў жніўні 1943 года гітлераўцамі было спалена 72 двароў (з 72 да вайны), забіта 18 чалавек[3].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ Городища в бассейне реки Сож. Часть 2-я
- ↑ а б Высокое (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Рака Проня ля Высокага Архівавана 29 чэрвеня 2016.