Дылева

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Дылева
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 49 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1561
Паштовыя індэксы
231290
Аўтамабільны код
4
Дылева на карце Беларусі ±
Дылева (Беларусь)
Дылева
Дылева (Гродзенская вобласць)
Дылева

Ды́лева[1] (трансліт.: Dylieva, руск.: Дылево) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ваверскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У вопісе парафій Лідскага дэканата 1784 года згадваецца філія ваверскага касцёла ў вёсцы Дылева (Dylew). Сама вёска належала Шышку, старасту лавецкаму, і Кастравіцкай, пісаравай гродскай Лідскага староства. Вядомы стаў на рачулцы Дылеўка, якая пачынаецца ад балот за Мейрамі[2].

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. pawet.net

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]