Лапацічы (Слаўгарадскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Лапацічы)
Аграгарадок
Лапацічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
151 м
Колькасць двароў
192[1]
Насельніцтва
498[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2246
Паштовы індэкс
213251
Аўтамабільны код
6
СААТА
7250824026
Лапацічы на карце Беларусі ±
Лапацічы (Слаўгарадскі раён) (Беларусь)
Лапацічы (Слаўгарадскі раён)
Лапацічы (Слаўгарадскі раён) (Магілёўская вобласць)
Лапацічы (Слаўгарадскі раён)

Лапа́цічы[2] (трансліт.: Lapacičy, руск.: Лопатичи) — аграгарадок у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Лапаціцкага сельсавета.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Паводле падання, назва вёскі паходзіць ад прозвішча пана, які пасяліў тут людзей, а сам быў нібыта татарын[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Згадваецца ў 1669 годзе як вёска ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[4]. У 1881 годзе належалі пану Дзяржынскаму-Дзекцераву, які валодаў 377 дзесяцінамі зямлі. У 1884 годзе ў вёсцы 35 двароў, у тым ліку 1 кавальскі і 20 рамізніцкіх, 235 жыхароў, хлебазапасны магазін[3].

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы дзейнічаюць крама, сельскі дом культуры, сельская бібліятэка, АТС, ДУА «Лапаціцкая сярэдняя школа», ДУА «Лапаціцкі яслі-сад», фельчарска-акушэрскі пункт, паштовае аддзяленне сувязі, лясніцтва, закусачная, комплексны прыёмны пункт[1].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Ля Лапацічаў знаходзіцца брацкая магіла 1943-44 гадоў, якая з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

  1. а б в КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (руск.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. а б Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слаўгарадскага раёна, Мінск, БелТА, 1999, с. 573
  4. НГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 5

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]