Вікенцій Ігнатавіч Дмахоўскі
Вікенцій Ігнатавіч Дмахоўскі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1807[1][2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 лютага 1862[4] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ігнацы Дмахоўскі[d] |
Дзеці | Уладзіслаў Дмахоўскі |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | Жывапіс |
Вучоба | |
![]() |
Вікенцій Ігнатавіч Дмахоўскі (1807, в. Нагародавічы — 22 лютага 1862, Вільна) — мастак.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Пачатковую адукацыю атрымаў у піярскім вучылішчы ў Шчучыне, паводле некаторых звестак таксама вучыўся ў Навагрудку. У 1826 г. В. Дмахоўскі паступіў у Віленскі ўніверсітэт на літаратурны факультэт, адначасова з вучобай браў урокі малявання ў Яна Рустэма. Прымаў удзел у Лістападаўскім паўстанні (1830—1831), пасля яго паражэння вымушаны быў эмігрыраваць у Прусію. У 1837 г. царскі ўрад аб'вясціў амністыю, В. Дмахоўскі вярнуўся ў Вільню. У Вільні В. Дмахоўскі адкрыў мастацкую майстэрню, якая за 20 год працы стала своеасаблівай мастацкай школай, дзе вучыліся многія вядомыя майстры, у т.л. Х. Скірмунт і інш. Часта наведваў свой небагаты маёнтак Нагародавічы.
Віленскі перыяд у творчасці В. Дмахоўскага прынёс шматлікія і разнастайныя творы, але краявіды радзімы асабліва хвалявалі мастака, гэта адчуваецца ва ўсіх творах мастака: «На начлезе», «Каля пераправы», «Навагрудак», «Возера Свіцязь», «Радзіма» («Двор у Нагародавічах», 1843) і інш. Працаваў мастак шмат, сучаснікі налічвалі больш за сто пейзажаў і жанравых карцін. В. Дмахоўскага называлі «Клод Ларэн віленскіх ваколіц», як і французскі жывапісец 17 ст., В. Дмахоўскі быў мастаком-рамантыкам, знаходзіў у штодзённым жыцці эмацыянальны настрой, паэзію і веліч. Творчая спадчына мастака захоўваецца ў музеях Літвы і Польшы.
Таксама В. Дмахоўскі вядомы як скульптар і сцэнограф. У 1850—1854 г. афармляў спектаклі ў Віленскім гарадскім тэатры («Галька» С. Манюшкі, «Італьянка ў Алжыры» Дж. Расіні, «Фаварытка» Г. Даніцэці і інш.).
Сын В. Дмахоўскага — Уладзіслаў Дмахоўскі, таксама жывапісец.
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
Туганавічы, двор і пуня
Зноскі
- ↑ Wincenty Dmochowski // RISM: Répertoire international des sources musicales — 1952.
- ↑ Wincenty Dmochowski // NUKAT — 2002.
- ↑ Wincenty Dmochowski // MAK
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Дробаў Л. М. Мастакі XIX стагоддзя. — Мінск, «Беларусь», 1971.
- Старонка Вінцэнта Дмахоўскага // на pawet.net