Уладзіслаў Дмахоўскі
| Уладзіслаў Дмахоўскі | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 15 лютага 1839[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 13 студзеня 1913[1] (73 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Вінцэнт Дмахоўскі |
| Род дзейнасці | мастак, выкладчык, ілюстратар |
Уладзіслаў Дмахоўскі (польск.: Władysław Dmochowski, літ.: Vladislovas Dmachauskas; 1838 ці 1841, Вільня — 13 студзеня 1913, Беняконі, цяпер Воранаўскі раён, Беларусь) — мастак, чыя творчая дзейнасць звязана з культурным жыццём Літвы, Польшчы і Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын Вікенція Дмахоўскага. Вучыўся мастацкай справе ў Вільні, у 1857—1862 гадах жыў у Парыжы. У 1862 годзе вярнуўся ў Літву. Удзельнічаў у паўстанні 1863 года, за што быў высланы. З 1866 года пасяліўся ў Варшаве. Ілюстраваў часопісы «Kłosy», «Tygodnik ilustrowany», «Wieniec». З 1872 года выкладаў маляванне ў Варшаўскім інстытуце глуханямых. З 1873 года выкладаў у Чэнстахове. З 1884 года жыў у Нагародавічах, Беняконях.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]
Прымаў удзел у выстаўках у Варшаве, Кракаве, Любліне. Гумарыстычныя вобразы бытавых кампазіцый і палявання пісаў акварэллю і алейнымі фарбамі. У 1877 годзе ў Варшаве быў выпушчаны альбом з яго малюнкамі краявідаў Чэнстахова і Яснай Гары[2].
Зноскі
- ↑ а б Visuotinė lietuvių enciklopedija Online Праверана 2 лютага 2026.
- ↑ Aleksandras Indriulaitis. Vladislovas Dmachauskas. Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. V (Dis-Fatva). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. 31 psl.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Aleksandras Indriulaitis. Vladislovas Dmachauskas. Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. V (Dis-Fatva). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. 31 psl.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уладзіслаў Дмахоўскі