Віктар Іосіфавіч Кураш
| Віктар Іосіфавіч Кураш | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
28 красавіка 1958 (67 гадоў) |
||||||
| Адукацыя | |||||||
| Месца працы | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Віктар Іосіфавіч Кураш (нар. 28 красавіка 1958, в. Юхнавічы, Дзяржынскі раён) — дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 28 красавіка 1958 года ў в. Юхнавічы Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці[1].
У 1983 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працоўную дзейнасць пачаў у 1983 годзе, працаваў на выкладчыцкай працы, у камсамольскіх органах у г. Мінску, у 1986—1995 гг. — памочнікам намесніка старшыні Мінгарвыканкама. З 1995 па 2007 гг. займаў пасаду начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама[1].
У 2000 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1].
З 2007 па 2013 гадах працаваў намеснікам Міністра культуры Рэспублікі Беларусь. З 2015 года — дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь[1].
З 14 сакавіка 2017 года[1][2] па 18 студзеня 2023 года[3] працаваў дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
- грамата Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта;
- грамата Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў;
- граматы міністэрстваў і ведамстваў, прафсаюзных, камсамольскіх органаў, рэлігійных і міжнародных арганізацый;
- юбілейныя медалі, нагрудныя знакі[1].
Зноскі
- Намеснікі міністра культуры Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся 28 красавіка
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ў Дзяржынскім раёне
- Выпускнікі БДУ
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Постаці Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
- Супрацоўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
- Супрацоўнікі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы