Перайсці да зместу

Віктар Аляксеевіч Радус-Зяньковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Аляксеевіч Радус-Зяньковіч
Наркам рабоча-сялянскай інспекцыі БССР
1925 1927
Кіраўнік урада Язэп Адамовіч
Папярэднік Вацлаў Грузель
Пераемнік Іван Лычоў
Сцяг Старшыня Цэнтральнай кантрольнай камісіі КП(б)Б
1925 1927
Папярэднік Вацлаў Грузель
Пераемнік Іван Лычоў

Нараджэнне 31 снежня 1877(1877-12-31)
Смерць 4 кастрычніка 1967(1967-10-04)[1] (89 гадоў)
Грамадзянства
Партыя
Член у
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн «Знак Пашаны»

Ві́ктар Аляксе́евіч Ра́дус-Зяньковіч (31 снежня 1877 (12 студзеня 1878), Архангельск, Расійская імперыя — 4 кастрычніка 1967, Масква, РСФСР) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, старшыня СНК Кіргізскай (Казахскай) АССР (1920—1921), народны камісар рабоча-сялянскай інспекцыі БССР (1925—1927).

Сын палітычнага ссыльнага. Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце (не скончыў). У 1898 годзе ўступіў у РСДРП, бальшавік. Вёў партработу ў Мікалаеве, Баку, Маскве, Пецярбурзе, Гельсінгфорсе. У 1898 годзе быў арыштаваны, асуджаны да адміністрацыйнай высылцы, у 1899 годзе — вызвалены. У 1902 годзе — зноў арыштаваны, асуджаны да адміністрацыйнай высылцы на 3 гады ў Іркуцкую губерню; у жніўні 1902 года збег. У 1902—1903 гг. — у эміграцыі (Швейцарыя). У лістападзе 1903 года вярнуўся ў Расію. У сакавіку 1904 года — зноў арыштаваны, у наступным годзе — вызвалены, але ў 1906 годзе зноў падвергнуўся арышту. У 1906—1907 гг. служыў у рускай арміі, быў дэмабілізаваны.

У 1908 годзе быў арыштаваны, асуджаны да 6-ці гадоў катаржных работ (Бутырская турма); у 1913 годзе быў высланы ў Іркуцкую губерню. У сакавіку 1917 годзе быў амніставаны і вызвалены.

У 1917—1918 гг. — член выканаўчага камітэта Саратаўскага савета, камісар па друку выканаўчага камітэта Саратаўскага савета, рэдактар газет «Социал-демократ», «Красной газеты», «Известия Саратовского Совета» (Саратаў). У 1918 годзе — намеснік наркама працы РСФСР, пасля загадчык агітацыйна-прапагандысцкага аддзела Саратаўскага губернскага камітэта РКП(б), старшыня Выканаўчага камітэта Саратаўскага губернскага Савета, у 1919—1920 гг. — старшыня Саратаўскага губернскага рэвалюцыйнага камітэта, у студзені—чэрвені 1920 года — старшыня Выканаўчага камітэта Саратаўскага губернскага Савета, пасля старшыня рэвалюцыйнага ваеннага савета 2-й Паволжскай працоўнай арміі.

З жніўня 1920 па 1922 год працаваў у Казахстане: быў членам Кіргізскага абласнога бюро ЦК РКП(б), у верасні—кастрычніку 1920 года старшыня Кіргізскага рэвалюцыйнага камітэта, у 1920—1921 гг. — старшыня Савета Народных Камісараў Кіргізскай (Казахскай) АССР.

У 1922 г. — памочнік пракурора РСФСР па агульных пытаннях.

У 1923—1930 гг. — член Цэнтральнай кантрольнай камісіі УКП(б) у 1926—1930 гг. — кандыдат у члены Прэзідыума.

У 1925—1927 гг. — у Беларусі, народны камісар рабоча-сялянскай інспекцыі Беларускай ССР і старшыня Цэнтральнай кантрольнай камісіі КП(б) Беларусі.

У 1930—1933 гг. — намеснік народнага камісара працы РСФСР. У 1933—1937 гг. — старшыня ЦК саюза работнікаў сувязі. У 1938—1940 гг. — начальнік музейна-краязнаўчага ўпраўлення Народнага камісарыята асветы СССР. З 1940 года працаваў у Інстытуце Маркса-Энгельса-Леніна—Маркса-Энгельса-Леніна-Сталіна пры ЦК УКП(б)-КПСС.

Член Цэнтральнай кантрольнай камісіі РКП(б)—УКП(б) (1923—1930). Дэлегат XII—XVII (1923—1925, 1930, 1934) і XXII (1961) з’ездаў УКП(б)—КПСС. Член Кіраблбюро РКП(б), Прэзідыума Кірабкама РКП(б) і Кірбюро ЦК РКП(б).

З 1956 года на пенсіі.

Зноскі

  1. 1 2 3 Радус-Зенькович Виктор Алексеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • Радус-Зенькович, Виктор Алексеевич // Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.
  • Борцы за Советскую власть. Вып.1, 1982. — С. 190—196.
  • Наркомы Казахстана. — Алматы, 2007. — С. 282.