Іван Акімавіч Лычоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Акімавіч Лычоў
Наркам рабоча-сялянскай інспекцыі БССР
7 ліпеня 1932[1] — 8 сакавіка 1934
Кіраўнік урада Язэп Адамовіч
Папярэднік Аўгуст Калнін
Пераемнік пасада скасаваная
Сцяг Старшыня Цэнтральнай кантрольнай камісіі КП(б)Б
1932 — 1934
Папярэднік Аўгуст Калнін
Пераемнік пасада скасаваная
Наркам рабоча-сялянскай інспекцыі БССР
1927 — 1929
Кіраўнік урада Язэп Адамовіч
Папярэднік Віктар Радус-Зяньковіч
Пераемнік Аўгуст Калнін
Сцяг Старшыня Цэнтральнай кантрольнай камісіі КП(б)Б
1927 — 1929
Папярэднік Віктар Радус-Зяньковіч
Пераемнік Аўгуст Калнін

Нараджэнне 11 чэрвеня 1881(1881-06-11)
Смерць 16 лістапада 1972(1972-11-16) (91 год)
Месца пахавання
Партыя
Член у
Дзейнасць палітык
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Іва́н Акі́мавіч Лычаў (30 мая (11 чэрвеня) 1881, с. Абшароўка Самарскага павета Самарскай губерні — 16 лістапада 1972, Масква) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прызваны на флот у 1902 годзе, залічаны ў 36-ы флоцкі экіпаж. Вучыўся ў Кранштацкіх мінных класах, служыў на вучэбным судне «Беразань», а пасля на браняносцы «Князь Пацёмкін-Таўрычаскі», мінна-машынны кватэрмайстар 2-гой стацці.

У эміграцыі[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік вядомага паўстання на браняносцы «Пацёмкін», у час паўстання ўваходзіў у склад суднавой камісіі. Пасля высадкі пацёмкінцаў ў Канстанцы — у эміграцыі ў Румынія. Жыў у гарадах Бузэў, Бухарэст, Кымпіне, Плаешці. Працаваў кацельшчыкам, машыністам паравой малатарні, рабочым нафтаперагоннага завода «Зорка Румыніі». Прымаў удзел у працы «Аб’яднанага матроскага камітэта ў Бухарэсце». Як член Севастопальскай арганізацыі РСДРП падпісаў «Адкрыты ліст да рускага пралетарыяту» групы матросаў «Пацёмкіна», апублікаваны ў «Іскры» 15 ліпеня 1905 года. У горадзе Кымпуне жыў у Сацыялістычнай матроскай камуне. Падтрымліваў кантакты з З. К. Арборэ-Ралі і К. Дабраджану-Гера.

Ажаніўся з суайчынніцай, у эміграцыі ў іх нарадзіліся дачкі Серафіма (1912—1991, у 1930—1950-х гадах грамадзянская жонка і «муза» мастака Аляксандра Дэйнекі) і Раіса (выйдзе замуж за аднакурсніка, у будучыні інжынера-электратэхніка Кесара Барысавіча Маркава, ад іх нашчадкаў і атрыманы звесткі аб сям’і Лычова).

У 1907 годзе па пашпарце на імя Дорфмана з’ехаў у Канаду, дзе жыў у камуне матросаў і рускіх эмігрантаў пад Манрэалем. Пасля распада камуны працаваў слесарам на заводзе ў Манрэалі. У 1910 годзе — механік на лесапільных заводах у Брытанскай Калумбіі, у 1913 годзе — механік чыгуначных майстэрняў у горадзе Огдэн, штат Юта.

У 1914 — 1917 гадах жыў у Нью-Ёрку, працаваў на артылерыйскім прадпрыемстве. Член Амерыканскай сацыялістычнай партыі, сакратар яе Рускага сацыял-дэмакратычнага аддзела. Перапіска Лычова са сваякамі ў Самарскай губерні перлюстравалася мясцовым ахоўным аддзяленнем.

У лістападзе 1917 года праз Осла і Стакгольм вярнуўся разам з жонкай і дочкамі ў Расію.

Кар’ера ў СССР[правіць | правіць зыходнік]

У 1918 — 1923 гадах старшыня рэўкамаў Самарскага і Пугачэўскага паветаў, намеснік старшыні Самарскага губвыканкама, старшыня губсаюза спажывецкіх таварыстваў. У 1923 — 1925 гадах сакратар Самарскага губкама партыі.

У 1927 — 1929 і 1932 — 1934 гадах старшыня ЦКК і народны камісар РСІ Беларусі. Паміж гэтым Генеральны консул СССР у Вялікабрытаніі.

З 1935 года — кіраўнік спраў ЦК УКП(б). З 1938 года на гаспадарчай працы.

У 1930-я гг. працаваў намеснікам дырэктара па гаспадарчай рабоце Маскоўскага хіміка-тэхналагічнага інстытута ім. Д. І. Мендзялеева[2].

З 1948 года — персанальны пенсіянер.

Дэлегат XI, XIII, XV, XVI, XVII з’ездаў партыі; на XV з’ездзе абіраўся членам ЦКК, на XVII — членам КПК УКП(б). Член УЦВК і ЦВК СССР.

Да 60-годдзя паўстання на браняносцы «Пацёмкін» у 1965 годзе было адроджана прысваенне звання Ганаровы грамадзянін Адэсы. Лычоў разам з двума іншымі ўдзельнікамі паўстання Царовым і Шасцідзесятым першым атрымаў гэтае званне[3].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Ордэн Леніна (13 чэрвеня 1955 — у сувязі з пяцідзесяцігоддзем грамадска-палітычнай дзейнасці)
  • Ордэн Чырвонага Сцяга (20 ліпеня 1955 — у азнаменаванне пяцідзесяцігоддзя паўстання на браняносцы «Пацёмкін»)

Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Воспоминания потёмкинца. М.,Л., 1925.
  • Мятеж на «Потёмкине». Самара, 1925.
  • Потёмкинцы. Хабаровск, 1935.
  • Потёмкинцы. Минск, 1936.
  • Потёмкинцы. Воспоминания участника восстания на броненосце «Князь Потёмкин-Таврический». М., 1937.
  • Потёмкинцы. Воспоминания о восстании на броненосце «Князь Потёмкин-Таврический». М., 1954.
  • Подготовка и восстание на броненосце «Потёмкин» // Военные моряки в период первой русской революции 1905—1907 гг. М. 1955.
  • Годы борьбы. Записки старого большевика. Куйбышев. 1957.
  • Потёмкинцы. М., 1965.

Зноскі

  1. Пастанова Прэзідыума ЦВК БССР ад 7 ліпеня 1932 г. «Аб прызначэнні т. Лычова Народным Камісарам Рабоча-Сялянскай Інспекцыі БССР» // Збор законаў i загадаў Рабоча-сялянскага ўраду Беларускай Сацыялiстычнай Савецкай Рэспублiкi. — Мн.: 1932. — № 49. — С. 11.
  2. Российский химико-технологический университет им. Д. И. Менделеева — прошлое и настоящее со взглядом в будущее. — М., 2002. — 552 с. ISBN 5-8122-0302-4 С. 25.
  3. Потемкинцы — Почётные граждане города-героя Одессы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 4 чэрвеня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]