Віктар Аляксеевіч Сакалоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Аляксеевіч Сакалоў
Дата нараджэння 11 мая 1938(1938-05-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 7 верасня 2014(2014-09-07) (76 гадоў)
Месца працы
Навуковая ступень доктар педагагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Віктар Аляксеевіч Сакалоў (11 мая 1938, ст. Спірава, Цвярская вобласць, РСФСР7 верасня 2014) — беларускі вучоны ў галіне фізкультуры і спорта, педагог, заслужаны трэнер Беларусі (1973), заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларусі (1983). Доктар педагагічных навук (1992), прафесар (1989)

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (1964).

Працаваў у Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1970—1985, загадчык кафедры фізічнага выхавання), Акадэміі фізічнага выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь (1985—1995, рэктар), Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка (з 1997, прафесар кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры, у 1997—2008 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: тэорыя і методыка фізічнай культуры; спартыўная трэніроўка; аздараўленчая фізічная культура; матывацыя фізічнай і спартыўнай дзейнасці навучэнскай моладзі і механізмы яе выхавання.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 21.
  • Спортивная энциклопедия Беларуси. — Минск, 2005. — С. 402
  • Сущность, структура и содержание социально-педагогических факторов, детерминирующих физкультурную активность студенческой молодежи : автореферат диссертации в форме научного доклада … доктора педагогических наук : 13.00.04 / Соколов Виктор Алексеевич. — Киев, 1991.
  • Мотивация занятий физической культурой и спортом школьников : автореферат диссертации … кандидата педагогических наук : 13.00.04 / Соколов Виктор Алексеевич. — Минск, 1973.
  • Соколов Виктор Алексеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 21.
  • Соколов Виктор Алексеевич // Спортивная энциклопедия Беларуси. — Минск, 2005. — С. 402.
  • Памяти Виктора Алексеевича Соколова / Усенко И. В. // Мир спорта. — Минск, 2014. — № 3. — С. 69—70.
  • Белорусский государственный университет физической культуры: о времени, о спорте, о себе. — Минск, 2007. — Информация на с. 6. 7, 135, 2139, 212, 303, 304.