Аляксей Аляксандравіч Сёмкін
Аляксей Аляксандравіч Сёмкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 верасня 1929 (94 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | фізіялогія і спартыўная медыцына[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук (1994) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Аляксей Аляксандравіч Сёмкін[1] (нар.23 верасня 1929, вёска Крамянка, Слаўгарадскі раён) — беларускі фізіёлаг. Доктар біялагічных навук (1994), прафесар (1996[1][2]). Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь[3] (1997[4]).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Крамянка (Слаўгарадскі раён Магілёўскай вобласці Беларусі) у сялянскай сям’і. У 1950 годзе скончыў Слаўгарадскую сярэднюю школу, у 1954 годзе Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры. З 1957 года працаваў асістэнтам, дацэнтам кафедры фізіялогіі і біяхіміі гэтага інстытута. У 1959 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1962—1970 гадах прарэктар па вучэбнай і навуковай рабоце, у 1977—1985 — рэктар Беларускага дзяржаўнага інстытута фізічнай культуры. З 1985 года дэкан факультэта, з 2000 года — загадчык кафедры[1].
Навуковая і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Сфарміраваў кірунак навуковых даследаванняў па фізіялогіі спорту, скіраваны на фізіялагічнае абгрунтаванне фізічных нагрузак пры падрыхтоўцы спартсменаў, выяўленне механізмаў рэгулявання руху пры адаптацыі чалавека да напружанай спартыўнай дзейнасці, аб механізмах удасканалення рухальных каардынацыі пад уплывам заняткаў спортам. Пад кіраўніцтвам А. А. Сёмккіна была сфарміравана навуковая школа па фізіялогіі мышачнай дзейнасці[3].
Аўтар больш за 200[3] навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій, 8 вучэбна-метадычных дапаможнікаў і распрацовак. З’яўляўся членам прэзідыума Беларускага фізіялагічнага таварыства, членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Свет спорту», зборніка «Вучоныя запіскі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры»[3].
Выбіраўся дэпутатам Мінскага раённага і гарадскога Савета дэпутатаў[5].
Сярод апублікаваных прац:
- Физиологические характеристики различных по структуре движея видов спорта. — Мн., 1992;
- Физиологическая характеристика различных по структуре движения видов спорта : Механизмы адаптации. / А. А. Семкин; Гос. ком. Респ. Беларусь по физ. культуре и спорту- — Мн.: Полымя, 1992. — ISBN 5-345-00598-2
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны Граматай і Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, ордэнам «Знак Пашаны»[5].
Зноскі
- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ История БГУФК (руск.)
- ↑ а б в г Кафедра физиологии и биохимии (руск.) // Сайт БДУФК
- ↑ ДОСЬЕ: К 880-летию города Славгорода (руск.) // БЕЛТА
- ↑ а б Навукоўцы Слаўгарада: Сёмкін Аляксей Аляксандравіч
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сёмкін Аляксей Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 360. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Навукоўцы Слаўгарада: Сёмкін Аляксей Аляксандравіч // Цэнтралізаваная сетка публічных бібліятэк Слаўгарадскага раёна
- Сёмкін Аляксей Аляксандравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Кафедра физиологии и биохимии (руск.) // Сайт БДУФК
- История БГУФК (руск.) // Сайт БДУФК
- Нарадзіліся 26 верасня
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ў Слаўгарадскім раёне
- Выкладчыкі БДУФК
- Дактары біялагічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі БДУФК
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Заслужаныя работнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 23 верасня
- Фізіёлагі СССР
- Фізіёлагі Беларусі
- Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў
- Дэпутаты Мінскага раённага Савета дэпутатаў
- Дэканы БДУФК
- Рэктары БДУФК