Міхаіл Яфімавіч Кобрынскі
Выгляд
| Міхаіл Яфімавіч Кобрынскі | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 3 кастрычніка 1951 (74 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар педагагічных навук (2001) |
| Навуковае званне |
|
| Альма-матар | |
| Узнагароды | |
Міхаіл Яфімавіч Кобрынскі (нар. 3 кастрычніка 1951, г. Рэчыца, Гомельская вобласць) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі, гісторыі педагогікі і адукацыі. Доктар педагагічных навук (2001), прафесар (2002).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізічнае выхаванне», 1973; спецыяльнасць «Гісторыя», 1983).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры (з 1999, спартыўна-педагагічны факультэт масавых відаў спорту, кафедра педагогікі, прафесар, у 1999—2012 — рэктар).
Навуковыя інтарэсы: маральна-духоўнае выхаванне; алімпійская адукацыя; кіраванне фізічнай культурай і спортам.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Ордэн СССР «Знак Пашаны» (1986), званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».