Леанід Ігнацьевіч Жарыкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Ігнацьевіч Жарыкаў
Дата нараджэння 23 сакавіка 1923(1923-03-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 1973
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук (1966)
Альма-матар

Леанід Ігнацьевіч Жарыкаў (23 сакавіка 1923, в. Новая Бель, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць — 1973) — беларускі ўрач спартыўнай медыцыны. Кандыдат медыцынскіх навук (1966), дацэнт (1968).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1951), Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры.

Працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (з 1951, старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання, ЛФК і ўрачэбнага кантролю, у 1952—1961 — загадчык кафедры), Беларускім дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры (з 1950-х, у 1962—1970 — рэктар, адначасова дацэнт педагогікі і псіхалогіі, кафедры спартыўнай медыцыны).

Навуковыя інтарэсы: спартыўная медыцына; праблема павышанага артэрыяльнага ціску і гіпертанічнай хваробы ў спартсменаў; фукцыянальны стан сардэчна-сасудзістай сістэмы спартсменаў; методыка ўрачэбна-педагагічных назіранняў; урачэбны кантроль; спартыўная псіхалогія.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • О влиянии некоторых факторов внешней среды на изменения уровня артериального давления у спортсменов : автореферат диссертации … кандидата медицинских наук / Л. И. Жариков. — Минск, 1966.
  • Жариков Леонид Игнатьевич // Спортивная энциклопедия Беларуси. — Минск, 2005. — С. 193.
  • Белорусский государственный университет физической культуры: о времени, о спорте, о себе. — Минск, 2007. — О Жарикове Л. И.: с. 82, 99, 130, 198, 226, 229, 236—237.
  • Кафедре спортивной медицины 80 лет / Гамза Н. А. // Мир спорта. — 2019. — № 3. — С. 110—114.