Перайсці да зместу

Мікалай Міхайлавіч Калюноў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Міхайлавіч Калюноў
Дата нараджэння 14 мая 1907(1907-05-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лютага 1972(1972-02-18) (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Альма-матар

Мікалай Міхайлавіч Калюноў (14 мая 1907, в. Вёдрава, Раднікоўскі раён, Іванаўская вобласць, Расія — 18 лютага 1972, г. Мінск, БССР) — беларускі ўрач лячэбнай фізічнай культуры. Дацэнт (1954).

Скончыў Цэнтральны інстытут фізічнай культуры (Масква, 1930), Іванаўскі медыцынскі інстытут (1945).

Працаваў у Іванаўскім тэхнікуме фізічнай культуры (1930—1941, дырэктар), Іванаўскім медыцынскім інстытуце (1930—1941, 1942—1944, з 1942 — загадчык кафедры агульнавайсковай падрыхтоўкі), Іванаўскім абласным камітэце па справах фізічнай культуры і спорту (1944—1948, старшыня), Маскоўскім тэхнікуме фізічнай культуры (1948—1949, дырэктар), Беларускім дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры (1949—1962, рэктар, адначасова ў 1951—1959 — загадчык кафедры гігіены і лячэбнай фізкультуры), Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (у 1962—1965 — загадчык кафедры фізічнага выхавання, 1964—1970 — кафедры ўрачэбнага кантролю і лячэбнай фізкультуры, 1970—1972 — дацэнт кафедры).

Навуковыя інтарэсы: праблемы лячэбнай фізкультуры; урачэбны кантроль.

Памёр у Мінску, пахаваны на могілках «Чыжоўка».

Зноскі

  • Физическая культура и здоровье человека / Н. М. Калюнов. — Минск, 1953.
  • Калюнов Николай Михайлович // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 302—303.