Віктар Васілевіч Талаліхін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віктар Васілевіч Талаліхін
Партрэт
Род дзейнасці: лётчык, лётчык-знішчальнік
Дата нараджэння: 18 верасня 1918(1918-09-18)[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 27 кастрычніка 1941(1941-10-27)[1] (23 гады)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Альма-матар:
Узнагароды і прэміі:
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі
Commons-logo.svg Віктар Васілевіч Талаліхін на Вікісховішчы

Віктар Васілевіч Талаліхін (18 верасня 1918, с. Цёплоўка, Вольскі павет, Саратаўская губерня, РСФСР — 27 кастрычніка 1941, Падольскі раён, Маскоўская вобласць, СССР) — ваенны лётчык, намеснік камандзіра эскадрыллі 177-га знішчальнага авіяцыйнага палка СПА 6-га знішчальнага авіяцыйнага корпуса СПА, малодшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза. Адным з першых у СССР здзейсніў начны паветраны таран.

Перад Вялікай Айчыннай вайной жыў у горадзе Клін Маскоўскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну быў намеснікам камандзіра авіяэскадрыллі 177-га знішчальнага авіяпалка.

У ноч на 7 жніўня 1941 г. на І-16 тып 29 адным з першых ваенных лётчыкаў РККА здзейсніў таран ў начным паветраным баі над Масквой у Вялікай Айчыннай вайне, збіўшы ў небе Масквы бамбавік He-111 лейтэнанта І. Ташнера са складу 7-й эскадрыллі 26-й бамбавальнай эскадры. Яго самалёт упаў у лес паблізу вёскі Сцяпыгін (Дамадзедаўскі раён), а сам паранены лётчык на парашуце спусціўся ў рэчку Северка. У наступных баях В. Талаліхін збіў яшчэ пяць нямецкіх самалётаў.

Талаліхін загінуў у паветраным баі каля Падольска 27 кастрычніка 1941 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Талалихин Виктор Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]