Віктар Віктаравіч Курак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Віктаравіч Курак
Дата нараджэння 6 сакавіка 1944(1944-03-06) (80 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці хірург
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Альма-матар

Віктар Віктаравіч Курак (6 сакавіка 1944, Манастырышча, Чарнігаўскі раён, Прыморскі край) — беларускі дзіцячы анестэзіёлаг і хірург, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і вайскоўца. Сярэднюю школу скончыў у 1960 г. у горадзе Каўнас Літоўскай ССР. У тым жа годзе паступіў у Каўнаскі медыцынскі інстытут на лячэбны факультэт, які скончыў у 1966 г. Працаваў хірургам у Цэнтральнай раённай бальніцы горада Ігналіна Літоўскай ССР. Восенню 1966 г. быў прызваны ў шэрагі Савецкай Арміі. Служыў на пасадзе малодшага ўрача палка. Са студзеня 1968 г працаваў на пасадзе ўрача анестэзіёлага-рэаніматолага 4-й ГКБ Мінска, прайшоў першасную спецыялізацыю па анестэзіялогіі і рэаніматалогіі ў БелДІУУ. З 1969 г. загадваў аддзяленнем анестэзіялогіі і рэаніматалогіі з ложкамі інтэнсіўнай тэрапіі. У маі 1975 г. абраны на пасаду асістэнта (дзіцячага анестэзіёлага-рэаніматолага) кафедры дзіцячай хірургіі БелДІУУ. З 1975 г. у БелДІІУ арганізаваны курс дзіцячай анестэзіялогіі і рэаніматалогіі (загадчык курсам дацэнт Зубовіч В. К.). У складзе выкладчыкаў былі Курак В. В., Савацееў І. М., Васільцава А. П. В. В. Курак у 1983 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Патагенез і прафілактыка сіндрому дэпаніравання крыві пры аперацыях са штучным кровазваротам». З 1982 г. па цяперашні час з’яўляецца галоўным пазаштатным дзіцячым анестэзіёлагам-рэаніматолага МЗ РБ, у 1989—1992 гг. быў дэканам тэрапеўтычнага факультэта БелДІУУ.

З арганізацыяй кафедры дзіцячай анестэзіялогіі і рэаніматалогіі ў БелДІУУ ў 1989 г. стаў яе загадчыкам. У тым жа годзе прысвоена вучонае званне дацэнта. З 1994 г. па 2003 г. у склад кафедры ўваходзіў курс дзіцячай хірургіі. У 1996 г. абаронена доктарская дысертацыя на тэму «Інтэгратыўны падыход у інтэнсіўнай тэрапіі запаленча-гнойных захворваннях у дзяцей», у 1997 г. прысвоена вучонае званне прафесара.

Аўтар больш за 120 навуковых прац, сааўтар 6 даведачных выданняў па педыятрыі і 12 вучэбна-метадычных прац. З’яўляецца членам сусветнай федэрацыі анестэзіёлагаў, неаднаразова выступаў на міжнародных форумах па анестэзіялогіі і рэаніматалогіі (1998 г., Франкфурт-на-Майне; 2000 Таронта, 2000 г. Рым і інш.), з’яўляецца намеснікам старшыні навукова-практычнай асацыяцыі анестэзіёлагаў і рэаніматолагаў РБ. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 2 кандыдацкія дысертацыі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]