Перайсці да зместу

Віктар Гардзеевіч Гінько

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Гардзеевіч Гінько
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя лёгкая атлетыка
Нарадзіўся 7 снежня 1965(1965-12-07)[1] (58 гадоў)
Грамадзянства
Трэнер Станіслаў Эдуардавіч Шапечка
Рост 186 см[2]
Вага 77 кг[2]

Віктар Гардзеевіч Гінько (нар. 7 снежня 1965, г. п. Шаркаўшчына) — беларускі лёгаатлет. Майстар спорту міжнароднага класа.

З 1976 года займаўся ў дзіцячай юнацкай спартыўнай школе ў трэнера Рыгора Аляксандравіча Сапсона.

У 1979 годзе трапіў у Віцебскую школу-інтэрнат спартыўнага профілю для здольных і перспектыўных юнакоў у якасці бегуна. Пасля 2 гадоў пастаянных трэніровак у 1982 годзе выйграў першынство СССР сярод юнакоў.

У 1982 годзе, скончыўшы школу-інтэрнат, трэніраваўся ў Мікалая Канстанцінавіча Снясарава і Уладзіміра Мікалаевіча Ахрэменкі, якія рыхтавалі спартсменаў па спартыўнай хадзьбе.

У 1983 годзе Гінько Віктар стаў сярэбраным прызёрам юніёрскага першынства СССР.

У 1984 годзе быў прызваны на службу ў армію. Пасля заканчэння тэрміновай службы сур’ёзна заняўся спортам. З’яўляецца майстрам спорту міжнароднага класа, удзельнікам Алімпійскіх гульняў у Атланце (1996) і Сіднеі (2000). Мае вышэйшае дасягненне ў спартыўнай хадзьбе на 100 км з вынікам 8.38.07.

Жыве ў Мінску. З’яўляецца галоўным трэнерам зборных каманд Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь па цяжкай атлетыцы, спартыўнай гімнастыцы, гульнявых відах спорту і спартыўнай хадзьбе.

  • Гінько, В. «Родны мой горад — любоў мая» / В. Гінько; гутарыў С. Райчонак // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). — 2018. — 28 ліп. — С. 7.
  • Наша родина здесь, над Дисною-рекой… = Our motherland is here over Disna river… : фотоальбом / [Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи Шарковщинского районного исполнительного комитета]. — Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2018. — 38 с.
  1. Viktar Ginko // World Athletics database
  2. а б Olympedia — 2006.