Перайсці да зместу

Кліч Радзімы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Кліч Радзімы»
Тып газета
Заснавальнік Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт[d]
Галоўны рэдактар Аляксандр Іванавіч Барыла
Заснавана 1944
Мова беларуская, руская
Перыядычнасць два разы на тыдзень
Галоўны офіс Віцебская вобласць, Шаркаўшчынскі раён, г. п. Шаркаўшчына, вуліца Чырванадворская 6-а
Тыраж 2650—2800
Вэб-сайт klich.by

Кліч Радзімы — раённая газета Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца з 1944 года. Заснавальнікі: Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт і Шаркаўшчынскі раённы Савет дэпутатаў. Неаднаразовы пераможца і прызёр абласнога конкурсу прыродаахоўнай тэматыкі.

15 студзеня 1940 года быў утвораны Шаркаўшчынскі раён. У ходзе фарміравання органаў кіравання, структурных падраздзяленняў, вырашэння шматлікіх арганізацыйных пытанняў было прынята рашэнне аб выданні друкаванага органа Шаркаўшчынскага РК КПБ(б) Беларусі і райсавета дэпутатаў працоўных. Ім стала «Сялянская праўда», першы нумар якой убачыў свет 5 снежня 1944 года. Газета друкавалася ў г. Глыбокае тыражом 500 экзэмпляраў.

3 2 ліпеня 1950 года яна пачала выходзіць пад назвай «Калгасны шлях» з тыражом у 1000 экзэмпляраў. У 1964 годзе Шаркаўшчынскі раён быў расфарміраваны, а ў канцы 1966 года ўтвораны зноў. Таму з 1 студзеня 1967 года пачала выдавацца газета «Кліч Радзімы». Гэтая назва захавалася і па сённяшні дзень.

  • Аляксандр Іванавіч Барыла

Зноскі

  • «Кліч Радзімы» // Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці / тэкст Л. Д. Мышленка. — Віцебск, 2003. — С. 22-23.
  • Корсак, Э. А. Там сіратліва стаяць лінатыпы / Э. Корсак // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). — 2002. — 4 мая. — С. 2.