Станіслаў Эдуардавіч Шапечка
| Станіслаў Эдуардавіч Шапечка | |
|---|---|
| Род дзейнасці | трэнер, спартсмен |
| Дата нараджэння | 24 красавіка 1946 (79 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Узнагароды і прэміі | |
Станіслаў Эдуардавіч Шапечка (нар. 24 красавіка 1946) — беларускі лёгкаатлет і трэнер па спартыўнай хадзьбе[1]. Майстар спорту міжнароднага класа па спартыўнай хадзьбе (1976). Заслужаны трэнер Беларусі (1991)[2].
Спартыўная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню Станіслаў Шапечка стартаваў у чэмпіянаце СССР у 1972 годзе ў Кіеве. На дыстанцыі 20 кіламетраў адразу ж увайшоў у дзясятку наймацнейшых — 9-е месца — і быў уключаны ў зборную Савецкага Саюза. У той час яшчэ выступаў Барыс Антановіч Храловіч, які і стаў першым трэнерам Шапечкі[2].
Трэнерская кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Сярод выхаванцаў трэнера — пераможца першага розыгрышу Кубка свету, прызёр чэмпіянату свету 1987 і 1993 гадоў у залах Франц Касцюкевіч, уладальнік Кубка СССР Валерый Ярэц, віцэ-чэмпіён СССР Артур Шумак, алімпійцы — Віктар Гінько (5-е месца ў Атланце-1996), Артур Меляшкевіч, Маргарыта Турава (4-е месца ў Афінах-2004), Іван Троцкі, Андрэй Сцепанчук, майстар спорту міжнароднага класа Сяргей Абірала, Ірына Тоўсцік, Тамара Сураўцава[2], неаднаразовы чэмпіён Беларусі Аляксандр Ляховіч, чэмпіён Беларусі Дзмітрый Дзюбін і іншыя.
Зноскі
- ↑ Шапечко Станислав Эдуардович Архівавана 24 снежня 2024. (руск.)
- ↑ а б в С ЮБИЛЕЕМ, СТАНИСЛАВ ЭДУАРДОВИЧ ШАПЕЧКО!(недаступная спасылка) (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- НАСТАВНИКИ. Станислав Шапечко: дорога по лезвию ножа Архівавана 24 лістапада 2022. (руск.)