Віктар Георгіевіч Гарачкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Георгіевіч Гарачкін
руск.: Виктор Георгиевич Горячкин
Дата нараджэння 29 сакавіка 1894(1894-03-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 красавіка 1962(1962-04-09) (68 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера фізіка і тарфяная прамысловасць[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне прафесар, член-карэспандэнт АН БССР
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн Леніна Ордэн «Знак Пашаны»

Віктар Георгіевіч Гара́чкін (руск.: Виктор Георгиевич Горячкин; 29 сакавіка 1894, Яраслаўль — 9 красавіка 1962) — вучоны ў галіне тэхналогіі перапрацоўкі торфу, доктар тэхнічных навук (1954), прафесар (1934). Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1940)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Яраслаўлі. У 1918 годзе скончыў інжынернае аддзяленне Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі[1][2]. У 1918—1920 гадах працаваў загадчыкам гідратэхнічнага аддзялення Смаленскага губземаддзела, у 1921—1928 гадах загадчыкам гідратэхнічнага і тэхналагічнага аддзела НДІ тарфянога інстытута ў Маскве. Адначасова з 1922 года выкладчык у сельскагаспадарчай акадэміі, з 1926 года кансультант Інстытута прамысловасці[1] і выкладчык у Беларускім політэхнічным інстытуце[1], з 1927 года выкладчык у Маскоўскай горнай акадэміі. у 1928—1930 гадах загадчык кафедрай эксплуатацыі тарфяных пакладаў Маскоўскай горнай акадэміі. З 1930 года В. Г. Гарачкін у Маскоўскім тарфяным інстытуце[1] — прафесар, загадчык кафедрай здабычы і сушкі торфу. У 1940 годзе абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук БССР, у 1944 годзе прызначаны старшынёй ўрадавай камісіі па аднаўленні тарфяной прамысловасці БССР і адначасова выконваючым абавязкі загадчыка лабараторыяй здабычы Інстытута торфу Акадэміі навук БССР[1]. У 1952—1956 гадах В. Г. Гарачкін на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка Інстытута торфу АН БССР[1].

Памёр В. Г. Гарачкін 9 красавіка 1962 г. Пахаваны на Увядзенскіх могілках у Маскве.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

В. Г. Гарачкіну належаць навуковыя працы па тэхналогіі тарфяной прамысловасці[1]. Распрацаваў метады барацьбы з самазагараннем фрэзернага торфу. З’яўляецца аўтарам больш за 50 навуковых прац, 4 манаграфій, падручнікаў па тэхналогіі здабычы і сушкі торфу.

Сярод апублікаваных:

  • Основы проектирования торфяных хозяйств. — М., 1926.
  • Технология добычи и сушки торфа. 2 изд. — М.; Л., 1948.
  • Основы технологии торфяного производства. — М.; Л., 1953.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Горячкин Виктор Георгиевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 167. — 737 с.
  2. Сучасны Расійскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт — Маскоўская сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]