Віктар Андрэевіч Дарвішаў
(Пасля перасылкі з Віктар Дарвішаў)
Віктар Андрэевіч Дарвішаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 лістапада 1897 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 кастрычніка 1951 (53 гады) |
Прафесія | тэатральны рэжысёр |
Віктар Андрэевіч Дарвішаў (2 лістапада 1897, г. Прылукі, Украіна — 12 кастрычніка 1951) — расійскі і беларускі рэжысёр.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Працаваў у тэатрах Расіі. У 1933-38 гадах мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага тэатра-2. Імкнуўся спалучаць у творчасці тэатра тагачасную савецкую драматургію з беларускай нацыянальнай драматургіяй і рускай класікай. Сярод пастановак у БДТ-2: «Байцы» Б. Рамашова (1934), «Любоў Яравая» К. Транёва, «Беспасажніца» А. Астроўскага, «Вайна вайне» і «У пушчах Палесся» Якуба Коласа (1937).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).