Перайсці да зместу

Віктар Андрэевіч Дарвішаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Андрэевіч Дарвішаў
Дата нараджэння 2 лістапада 1897(1897-11-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 кастрычніка 1951(1951-10-12) (53 гады)
Прафесія тэатральны рэжысёр

Віктар Андрэевіч Дарвішаў (2 лістапада 1897, г. Прылукі, Украіна — 12 кастрычніка 1951) — расійскі і беларускі рэжысёр.

Працаваў у тэатрах Расіі. У 1933-1938 гадах мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага тэатра-2[1].

Імкнуўся спалучаць у творчасці тэатра тагачасную савецкую драматургію з беларускай нацыянальнай драматургіяй і рускай класікай[1].

Сярод пастановак: «Чалавек вырашае» Д. Курдзіна, «Байцы» Б. Рамашова (абедзве 1934), «Беспасажніца[ru]» А. Астроўскага, «Любоў Яравая[ru]» К. Транёва[ru] (абедзве 1936), «Банкір» А. Карнейчука, «Вайна вайне» і «У пушчах Палесся» Я. Коласа (усе 1937). Выступаў у перыядычным друку з артыкуламі, прысвечанымі тэатру[1].

Зноскі

  1. а б в Дарвішаў Віктар Андрэевіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.