Перайсці да зместу

Вініпег

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Вініпег
англ.: City of Winnipeg[1]
Горад Вініпег
Горад Вініпег
49°53′ пн. ш. 97°10′ з. д.HGЯO
Краіна  Канада
Кіраўнік Scott Gillingham[d][2]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1738
Вышыня цэнтра 238 м
Водныя аб’екты Red River of the North[d], Assiniboine River[d], Seine River[d] і La Salle River[d]
Часавы пояс UTC-6
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 749 607 чал. (2021)[3]
Афіцыйная мова англійская
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 204, 431
Паштовы індэкс R2C
Аўтамабільны код WPG
winnipeg.ca (англ.)(фр.)
Паказаць/схаваць карты
Вініпег (Канада)
Вініпег
Вініпег

Ві́ніпег, або Уі́ніпег (англ.: Winnipeg) — горад у Канадзе. Размешчаны на поўдні краіны, на р. Асінібойн пры яе ўпадзенні ў р. Рэд-Рывер. Адмiнiстрацыйны цэнтр правiнцыi Манітоба. Насельніцтва складае 749 тыс. жыхароў (2021).

Назва паходзіць ад індзейскага племені вінебага. Першае паселішча еўрапейцаў на месцы Вініпега заснавана ў 1738 годзе; назву атрымаў у 1873 годзе. Важны вузел трансканадскіх чыгунак і шашэйных дарог. Горад абслугоўваецца міжнародным аэрапортам імя Джэймса Рычардсана. Станам на 1997 год меў два ўніверсітэты[4].

Гандлёва-размеркавальны цэнтр стэпавых тэрыторый Канады. Рынак збожжа (пераважна пшаніцы) сусветнага значэння. Развіты харчовая (мясакансервавая, мукамольная, малочная, маслабойная), швейная, мэблевая, паліграфічная, хімічная, электратэхнічная, нафтаперапрацоўчая, металаапрацоўчая, машынабудаўнічая прамысловасць[4].

Год Колькасць
2011 663 617 [5]
2016 705 244 [6]
2018 753 700 [7]
2021 749 607 [3]

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]

У Вініпегу жыў і памёр беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч Мікола Сільвановіч (1917—1975).

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]