Віктар Станіслававіч Абуховіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віктар Станіслававіч Абуховіч
Дата нараджэння 27 ліпеня 1930(1930-07-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 жніўня 2015(2015-08-27) (85 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук (1986)
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар

Віктар Станіслававіч Абуховіч (27 ліпеня 1930, в. Струпіна, Гродзенскі раён — 27 жніўня 2015) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1986), прафесар (1991).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут (спецыяльнасць «Заатэхнія», 1959), Беларускі навукова-даследчы інстытут жывёлагадоўлі (аспірантура, 1968).

Працаваў галоўным заатэхнікам Жалудоцкага раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі Гродзенскай вобласці, інспектарам Гродзенскага вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення. Быў супрацоўнікам Беларускага навукова-даследчага інстытута жывёлагадоўлі (1967—1988, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі арганізацыі і эканомікі вытворчасці ялавічыны, загадчык аддзела тэхналогіі вытворчасці ялавічыны), выкладчыкам Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (з 1989, прафесар кафедры аграбізнесу).

Навуковыя інтарэсы: праблемы інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі ў комплексах індустрыяльнага тыпу; аграпрамысловая інтэграцыя суб’ектаў гаспадарання ў прадуктовым падкомплексе.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Экономическое обоснование основных направлений концентрации производства говядины в условиях межхозяйственной кооперации (на материалах Белорусской ССР) : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 08.00.05 / Обухович Виктор Станиславович. — Елгава, 1984.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Абуховіч Віктар Станіслававіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — С. 328. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1), ISBN 985-11-0035-8.
  • Обухович Виктор Станиславович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 507
  • Обухович Виктор Станиславович // Аграрно-экономическая мысль Беларуси начала XXI века: персональный состав, направления исследований и научные результаты. — Минск, 2006. — С. 47—48.
  • Памяти ученого и педагога : [Обухович Виктор Станиславович] / Е. П. Колеснева // Вестник Белорусской государственной сельскохозяйственной академии. — 2015. — № 3. — С. 203.