Віктар Сцяпанавіч Шавялуха

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віктар Сцяпанавіч Шавялуха
руск.: Виктор Степанович Шевелуха
сцяг
Сакратар Цэнтральнага камітэта КП Беларусі
(па сельскай гаспадарцы)
30 красавіка 1974 — 6 красавіка 1979
Папярэднік: Уладзімір Фёдаравіч Міцкевіч
Пераемнік: Мікалай Іванавіч Дземянцей
 
Партыя: УКП(б)
Адукацыя:
Навуковая ступень: доктар біялагічных навук
Дзейнасць: палітык
Месца працы:
Веравызнанне: атэізм
Нараджэнне: 11 студзеня 1929(1929-01-11)
в. Лялекіўка Пятроўскага раёна Кіраваградскай вобласці УССР
Смерць: 25 студзеня 2018(2018-01-25) (89 гадоў)
Пахаванне:
 
Узнагароды:
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Ві́ктар Сцяпа́навіч Шавялу́ха (11 студзеня 192925 студзеня 2018) — савецкі беларускі і расійскі вучоны, палітычны дзеяч. Сакратар ЦК КПБ (1974—1979). Дэпутат Дзяржаўнай Думы першага (1994—1995) і другога скліканняў (1995—1999), член фракцыі КПРФ. Член ЦК КПРФ. Старшыня грамадскай арганізацыі «Расійскія вучоныя сацыялістычнай арыентацыі» да 2014 года.

Спецыяліст у галіне фізіялогіі і біятэхналогіі раслін, селекцыі і раслінаводства. Доктар біялагічных навук (1972), прафесар, сапраўдны член УАСГНІЛ (1985), акадэмік Расійскай акадэміі навук (2013).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 15 гадоў пачаў працаваць слесарам на шахтах і чыгунцы ў гарадах Крывым Рогу і Пяціхаткі Днепрапятроўскай вобласці.

У 1950 годзе з адзнакай скончыў два аддзяленні — насенняводства і механізацыі — Эрастаўскага сельскагаспадарчага тэхнікума[1]. У 1955 годзе з адзнакай скончыў аддзяленне селекцыі і насенняводства агранамічнага факультэта Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі ім. К. А. Ціміразева па спецыяльнасці «навуковец-аграном».

У 1955—1958 гадах — галоўны аграном вучэбна-вопытнай гаспадаркі. У 1958—1960 гадах — начальнік Яраслаўскага абласнога ўпраўлення сельскай гаспадаркі. У 1960—1962 гадах — першы намеснік старшыні Яраслаўскага аблвыканкама. У 1962—1964 гадах — першы намеснік старшыні Яраслаўскага аблвыканкама і начальнік абласнога ўпраўлення сельскай гаспадаркі Яраслаўскай вобласці.

У 1964—1973 гадах — старшы выкладчык, дацэнт, прафесар, загадчык кафедры раслінаводства Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1973—1974 гадах — дырэктар Беларускага НДІ земляробства.

У 1974—1979 гадах — сакратар ЦК Кампартыі Беларусі. У 1979—1984 гадах — намеснік міністра сельскай гаспадаркі СССР. У 1984—1993 гадах — акадэмік-сакратар Усесаюзнай (Расейскай) акадэміі сельскагаспадарчых навук (УАСГНІЛ-РАСХН), загадчык кафедры біятэхналогіі Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі ім. К. А. Ціміразева[2].

У 1984—1992 гадах — член прэзідыума, акадэмік-сакратар Аддзялення раслінаводства і селекцыі УАСГНІЛ. У 1992—1997 гадах — акадэмік-сакратар Аддзялення раслінаводства і селекцыі РАСХН, з 1997 года — член прэзідыума РАСХН. У 1986—2007 гадах — загадчык кафедры сельскагаспадарчай біятэхналогіі.

Праца ў Дзяржаўнай Думе і «РВСА»[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 1993 года абраны дэпутатам Дзяржаўнай Думы першага склікання па спісе КПРФ. Быў намеснікам старшыні Камітэта па адукацыі, культуры і навуцы, членам фракцыі КПРФ.

У кастрычніку 1995 года быў уключаны ў агульнафедэральны спіс КПРФ на выбарах у Дзярждуму. Быў абраны дэпутатам Дзяржаўнай Думы другога склікання па выніках галасавання па агульнафедэральнай акрузе. Адначасова Шавялуха балатаваўся па Універсітэцкай аднамандатнай выбарчай акрузе № 201 г. Масквы, але заняў там другое месца пасля П. Р. Буніча. Увайшоў у склад фракцыі КПРФ. Член Камітэта па адукацыі і навуцы (старшыня падкамітэту па навуцы).

Член ЦВК КПРФ (19931995), член ЦК КПРФ (з 1995 года).

Старшыня грамадскай арганізацыі «Расійскія вучоныя сацыялістычнай арыентацыі» (РВСА) да 2014 года. На гэтай пасадзе яго змяніў І. І. Нікітчук.

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Доктар біялагічных навук, прафесар. Ганаровы доктар Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Аўтар шасці манаграфій і больш за 200 навуковых публікацый.

Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. У 1996 годзе за манаграфію «Рост раслін і яго рэгуляцыя ў антагенезе» і цыкл работ «Фізіялагічныя асновы росту, прадукцыйнасці, устойлівасці і селекцыі раслін» Шавялуху прысуджана Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі ў галіне навукі і тэхнікі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]