Вікторыя Георгіева
Вікторыя Георгіева | |
---|---|
балг.: Виктория Георгиева | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | балг.: Виктория Георгиева |
Дата нараджэння | 21 верасня 1997 (27 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка, аўтарка песень |
Інструменты | вакал |
Жанры | поп-музыка |
Супрацоўніцтва | Нікі Бакалаў, VenZy |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вікторыя Георгіева (балг.: Виктория Георгиева; прафесійна вядомая пад псеўданімам Вікторыя; нар. 21 верасня 1997, г. Варна, Балгарыя) — балгарская спявачка і аўтарка песень. Сваю творчую кар’еру яна пачала пасля ўдзелу ў чацвёртым сезоне шоу талентаў X Factor Bulgaria. Прадстаўніца Балгарыі на песенным конкурсе «Еўрабачанне-2021». Раней яна павінна была прадстаўляць Балгарыю на адмененым «Еўрабачанні-2020» з песняй «Tears Getting Sober».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Вікторыя Георгіева нарадзілася 21 верасня 1997 года ў балгарскім горадзе Варна[1]. Яна пачала спяваць у адзінаццаць гадоў. Праз некаторы час Георгіева паступіла ў вакальную студыю «Анёльскія галасы», дзе яе настаўнікам музыкі была Атанаска Ліпчава[2]. Яна прайшла праслухоўванне на працягу першых трох сезонаў шоу талентаў X Factor Bulgaria, але з-за ўзросту не змагла патрапіць у шоу[3].
2015: X Factor Bulgaria
[правіць | правіць зыходнік]У верасні 2015 года пасля трох спроб Георгіева нарэшце прайшла кастынг і выступіла ў жывым эфіры шоу талентаў X Factor Bulgaria. Вікторыя ўвайшла ў жаночую каманду пад кіраўніцтвам рэпера Крыска. Яна пакінула шоу на 9-м тыдні, і ў выніку заняла шостае месца[4].
2016—2018: Дэбютны сінгл і пагадненні з буйнымі кампаніямі
[правіць | правіць зыходнік]Нягледзячы на тое, што не атрымалася выйграць X Factor, Вікторыя атрымала прапанову далучыцца да Virginia Records, ад якой яна адмовілася. Замест гэтага ў 2016 годзе яна далучылася да Monte Music і выпусціла свой першы сінгл пад назвай «Нищо случайно» з кліпам, у якім зняліся VenZy і Нікі Бакалаў[5]. Затым яна выпусціла яшчэ дзве песні MonteMusic — «Незавършен роман» у 2016 і «Chast ot Men» у 2017. Пасля ўзаемных канфліктаў, Георгіева пакінула лэйбл у канцы 2017 года.
У 2018 годзе Георгіева правяла дзесяць дзён у Лос-Анджэлесе, штат Каліфорнія, дзе напісала і зняла сваю першую англамоўную песню «I Wanna Know», выдадзеную ў чэрвені 2019 года, з музычным відэа, зрэжысаваным Дзімітрыям Стэфанавым і спрадзюсаваным Велінай Іліевай.
2019 — цяперашні час: Еўрабачанне і міжнародны дэбют
[правіць | правіць зыходнік]25 лістапада 2019 года стала вядома, што Вікторыя, якая цяпер выкарыстоўвае мананім VICTORIA, прадставіць Балгарыю на «Еўрабачанні-2020» у Ротэрдаме, Нідэрланды. 7 сакавіка 2020 года адбылася прэм’ера конкурснай песні «Tears Getting Sober», з якой яна павінна была выступіць 14 мая ў другім паўфінале «Еўрабачання». 18 сакавіка ЕВС абвясціў, што песенны конкурс не адбудзецца з-за пандэміі коронавіруса, але праз некалькі дзён балгарскі вяшчальнік BNT абвясціў, што Георгіева прадставіць Балгарыю на «Еўрабачанні-2021» у наступным годзе[6].
У чэрвені 2020 года спявачка выпусціла сваю новую песню пад назвай «Alright». Песня была створана ў адным з лагераў Еўрабачання і нясе пасланне надзеі і новага пачатку. Праз некалькі тыдняў, у жніўні, яна і яе каманда правялі дзесяць дзён у еўравізійным лагеры напісання песень на чарнаморскім узбярэжжы, які праходзіў у Бургасе і Прыморска, дзе ім удалося стварыць некалькі патэнцыйных песень, якімі яна магла б скарыстацца. У лістападзе яна выпусціла свой трэці сінгл «Ugly Cry», які быў такім жа паспяховым, як і два яе папярэднія.
У студзені 2021 года Георгіева абвясціла, што выпусціць свой дэбютны міні-альбом пад назвай a little dramatic (стылізаваны ўсе малыя літары) дзесьці ў лютым. У праект уваходзяць пяць патэнцыйных песень, якія маглі б прадставіць Балгарыю на «Еўрабачанні-2021»[7]. Міні-альбом не ўключае сінгл «Ugly Cry», аднак песня разглядалася як патэнцыйны варыянт для прадстаўлення Балгарыі[8]. Галоўны сінгл гэтага міні-альбома «Imaginary Friend» быў выпушчаны 14 лютага[8]. 11 сакавіка падчас папярэдне запісанага канцэрта, які трансляваўся на YouTube, было абвешчана, што песняй, з якой Вікторыя выступіць на Еўрабачанні, будзе «Growing Up Is Getting Old»[9].
Яна выступала ў другім паўфінале, з якога прайшла ў фінал 22 мая 2021 года. У выніку, спявачка атрымала 170 балаў у фінале, заняўшы 11-е месца (6-е месца паводле галасавання журы і 18-е — паводле глядацкага галасавання).
4 снежня 2021 года Георгіева перамагла ў трэцім сезоне шоу The Masked Singer Bulgaria.
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Extended plays
[правіць | правіць зыходнік]Назва | Падрабязнасці |
---|---|
A Little Dramatic |
|
Сінглы
[правіць | правіць зыходнік]Назва | Год | Самая высокая пазіцыя ў чарце | Альбом | |
---|---|---|---|---|
BUL [11] |
SWE Heat. [12] | |||
«Нищо случайно» (з удзелам Нікі Бакалава і VenZy) |
2016 | — | — | Сінглы без альбома |
«Незавършен роман» | — | — | ||
«Chast Ot Men» | 2017 | — | — | |
«Stranni Vremena» | 2018 | — | — | |
«I Wanna Know» | 2019 | — | — | |
«Tears Getting Sober» | 2020 | 2 | — | A Little Dramatic[13] |
«Alright» | — | — | ||
«Ugly Cry» | 3 | — | ||
«Growing Up Is Getting Old» | 2021 | — | 16 | |
«The Worst» | — | — | Сінглы без альбома | |
«How to Ruin a Life» | 2022 | 6 | — |
Прома-сінглы
[правіць | правіць зыходнік]Назва | Год | Альбом |
---|---|---|
«Imaginary Friend» | 2021 | A Little Dramatic |
«Dive into Unknown» | ||
«Phantom Pain» | ||
«The Funeral Song» |
Зноскі
- ↑ Финалисти — Виктория (балг.). novatv.bg. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 1 красавіка 2020.
- ↑ Виктория Георгиева сред красотата на музиката (балг.). utro.bg.
- ↑ Звездни изпълнения и необикновени истории при старта на X Factor (балг.). dareknews.bg.
- ↑ "Кои са финалистите в X Factor?". trud.bg(балг.). 21 кастрычніка 2015.
- ↑ И Вики от «Х Фактор» се присъедини към лейбъла на Графа
- ↑ Renske ten, Veen. VICTORIA is back: Bulgaria confirms participation and singer for Eurovision 2021 (англ.). wiwibloggs.com (21 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2020. Праверана 1 красавіка 2020.
- ↑ You can help VICTORIA and her team choose her Eurovision 2021 entry (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2021. Праверана 15 жніўня 2021.
- ↑ а б I'm proud to announce the titles of the 5 songs from my first EP 'a little dramatic'... .
- ↑ Bulgaria: VICTORIA will sing "Growing Up Is Getting Old" at Eurovision 2021 (англ.).
- ↑ Surprise! So excited to announce the Deluxe Edition of 'a little dramatic' is out today . Twitter.
- ↑ Peak chart positions for singles in Bulgaria:
- «Tears Getting Sober»: PROPHON – Charts archive | 09.04.2020 – 16.04.2020 (англ.). PROPHON (17 красавіка 2020). Праверана 9 January 2023.
- «Ugly Cry»: PROPHON – Charts archive | 01.01.2021 – 07.01.2021 (англ.). PROPHON (8 студзеня 2021). Праверана 9 January 2023.
- «How to Ruin a Life»: PROPHON – Charts archive | 25.11.2022 – 01.12.2022 (англ.). PROPHON (2 снежня 2022). Праверана 9 January 2023.
- ↑ Veckolista Heatseeker, vecka 21 . Sverigetopplistan. Праверана 28 May 2021.
- ↑ «Tears Getting Sober», «Alright» і «Ugly Cry» are included on the deluxe version of A Little Dramatic.