Вікіпедыя:Апытанні/Крытэрыі значнасці вуліц і іх тыпаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Беларуская Вікіпедыя падыходзіць да таго ўзроўня, калі геаграфічныя, метралагічныя і тапаграфічныя аб'екты з'яўляюцца прычынай шматлікіх дыскусій з рознымі падыходамі, крытэрыямі і поглядамі кожнага актыўнага ўдзельніка. Прапаную абмеркаваць і прыняць наступныя Крытэрыі значнасці для вуліц і іх тыпаў (праспектаў, алей і г.д.).

Крытэрыі[правіць зыходнік]

  1. Артыкул пра элементы вулічна-дарожнай сеткі і горадабудаўнічай планіровачнай структуры маюць права на існаванне ў Беларускай Вікіпедыі калі адпавядаюць агульным крытэрыям значнасці (дакладней — Вікіпедыя:УД, Вікіпедыя:Правяраемасць і Вікіпедыя — не каталог), і маюць перспектывы паляпшэння Пры гэтым павінен быць прастаўлены і запоўнены шаблон {{Вуліца}} ці {{Вуліца2}};
  2. Артыкул пра вуліцу мае права на існаванне «па назве», калі існуе працуючая спасылка на нарматыўна прававы акт (пастанова, указ, акт і г.д.) дзяржаўнага органа кіравання розных ступеняў, або на іншыя аўтарытэтныя крыніцы (газета, часопіс, медыа і г.д.), у якіх выразна і недвухсэнсоўна будзе весціся гаворка, што вуліца названа ў гонар асобы ці суб'екта.
  3. Артыкул пра вуліцу мае права на існаванне «па культуры», калі існуюць згадкі пра вядомыя/значныя будынкі, помнікі, мемарыяльныя дошкі жыхароў вуліцы, працяглую гісторыю (min 50 год), значную гістарычную падзею (напрыклад, на на гэтай вул. N, у д. X, спыняўся Напалеон; ці, ў годзе Z, у будынку на вул. N размяшчаўся(-лася) камендатура/НКДБ і г.д.), прамысловыя і гаспадарчыя аб'екты, археалагічныя (акрамя артэфактаў) і геалагічныя (федэральнага і рэспубліканскага значэння) помнікі. Вуліца рэгіянальнага/сельскага населеннага пункта (сяло, вёска, пасёлак і іншыя, колькасць насельніцтва ў якіх не перавышае 20 тыс. чал.) павінна мець некалькі такіх аб'ектаў;
  4. Артыкул пра вуліцу мае права на існаванне па метралагічна-тапаграфічным дадзеным, калі яна, са спасылкай на адпаведны дакумент/аўтарытэтную крыніцу, з'яўляецца ў населеным пункце самай доўгай/кароткай/шырокай/вузкай/звілістай/крутой, што робіць яе адметнай для дадзенай мясцовасці.

Заўвагі[правіць зыходнік]

  • Гэта праект «Крытэрыяў», таму пры пэўным кансэнсусе супольнасці, кожны пункт можа быць зменены ці перафармуляваны ў больш адпаведны для супольнасці выгляд.
  • У п. 3, свядома і мэтанакіравана, няма згадкі пра суб'ект, бо ёсць прыклады, калі кіруючыя органы гарадоў (напрыклад, Іспаніі і Італіі) называюць вуліцу (часцей за ўсё ў прамысловых зонах) назвай адной з краін свету. Што не можа дадаваць значнасці гэтай вуліцы, бо робяць яны гэта не з-за «ганарлівых» мэт.--Dzianis Niadbajla (размовы) 01:58, 6 ліпеня 2018 (MSK)
  • Шчыра кажучы амаль нічога не зразумеў. Асабіста ў мяне крытэрыі такія: у найбуйнешых (звыш 1 млн) і буйных (ад 250 тыс.) гарадах значнасць маюць усе адрасныя аб'екты, гэта прынамсі выклікана структурнай неабходнасцю (ну навошта мець чырвоныя спасылкі ў артыкулах, калі можна зрабіць стабік з апісаннем, шаблонам, каардынатамі, фотаздымкамі і, калі пашанцуе - этымалогіяй і гісторыяй), у сельскіх населеных пунктах па змоўчанні ўсе вуліцы нязначныя, калі не даказана іншае. Плошчы і праспекты, улічваючы, што усе яны або маюць гістарычнае значэнне, або пры стварэнні ім надавалася асаблівае статуснае значэнне, значныя паўсюль. Складанасці ўзнікаюць з гарадскімі пасёлкамі, малымі (да 20 тыс), сярэднімі (20-100 тыс.) і вялікімі (100-250 тыс.) гарадамі. Вось тут ужо варта падключаць гістарычнасць, размяшчэнне нейкіх значных аь'ектаў, значэнне вуліцы ў гарадской сетцы, цікавосткі (напрыклад у Маладзечне ёсць "улица Будавников", якая выклікала скандал сярод мясцовых жыхароў; акрамя таго горад у 1990-я гады быў амаль цалкам зачышчаны ад савецкіх назваў, што таксама робіць адрасныя аб'екты горада незвычайнымі для Беларусі), тое, у гонар каго/чаго ён названы (вядома, што беларусам будзе цікава калі не прачытаць, дык хоць ведаць, дзе за мяжой маюцца вуліцы, названыя ў гонар Беларусі, беларускіх гарадоў, суайчыннікаў). Як усё гэта ўнармаваць? На мой погляд, дык прасцей разбіраць кожны выпадак асобна, тым больш, што артыкуламі пра вуліцы нас не завальваюць. P.S. Наяўнасць {{Вуліца}} не дадае значнасці, тым больш мы не маем права патрабаваць яго ставіць, толькі забараніць яго выдаляць ) --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 07:43, 6 ліпеня 2018 (MSK)
У тым і справа, Сп. Уладзіслаў, што для «найбуйнейшых і буйных» гарадоў Вы заўсёды знойдзіце АК. Па-другое, пакуль няма крытэрыяў, то ўсе вуліцы значныя, у т.л. сельскія, калі яны адпавядаюць Вікіпедыя:Значнасць. На якой падставе Вы вырашылі, што яны нязначныя не зразумела. Па-трэцяе, З нагоды «гонару», памятаецца мне, у адным абмеркаванні, большасць удзельнікаў у адзін голас, паўтаралі як мантру: «Беларуская Вікіпедыя — гэта Вікіпедыя на беларускай мове, а не Беларуская энцыклапедыя». Я ў другой заўваге, адзначыў, чаму патрэбна АК для назвы «у гонар». Ведаецце, я вельмі сумняваюся, што вул. Беларускую ў Стэрлітамаку, ў прыватным сектары, назвалі ў гонар Беларусі. Выглядае гэта, як мінімум, дзіўна. Таму і ёсць патрабаванне АК: любая заметка ў газеце, што названа яна ў гонар, і артыкул будзе інснаваць. Наконт шаблону, можна прыбраць — гэта не прынцыпова.--Dzianis Niadbajla (размовы) 10:13, 6 ліпеня 2018 (MSK)
  • Я згодны са спадаром Уладзіславам — пакуль стабы пра дваццаціметровыя вуліцы Леніна ў вёсках не з'яўляюцца ў масавым парадку, я не бачу прычын нешта мяняць. Спрэчныя выпадкі вартыя абмеркавання, тым больш што здараюцца яны нячаста. --Gorgich (размовы) 07:51, 6 ліпеня 2018 (MSK)
Сп. Gorgich, а калі пачнуць стварацца, што будзем рабіць? І тут, ніхто, нічога, не мяняе. Прапануецца працэс уніфікаці ў дадзеным пытанні.--Dzianis Niadbajla (размовы) 10:13, 6 ліпеня 2018 (MSK)
  • Сімвал голасу «супраць» Супраць крытэрыяў 1-3. Прапаную пакінуць толькі 4-5 і дадаць наступны крытэрый значнасці: «Наяўнасць артыкула ў энцыклапедычным даведніку Брэст, Віцебск, Гомель і інш.», якія выходзілі ў БелСЭ імя П.Броўкі ў 1980-я. — Гэту рэпліку пакінуў удзельнік Rymchonak (р · у) 6 ліпеня 2018
Сп. Rymchonak, як можна быць супраць 1-га п., калі гэты пункт пачынае дзейнічаць аўтаматычна, згодна з Вікіпедыя:Значнасць. Гэты пункт у гэтых крытэрыях — усяго толькі уніфікацыя існуючых у нас правіл. Наконт шаблону, можна прыбраць — гэта не прынцыпова. Ці не маглі б Вы больш раскрыта распавесці, чаму Вам не спадабаліся п. 2 і 3.--Dzianis Niadbajla (размовы) 10:13, 6 ліпеня 2018 (MSK)
  • Сімвал голасу «за» Згодны з крытэрыямі. Лічу, трэба прыняць у якасці базы, дапрацоўка ж заўсёды магчымая. Правілы ўвогуле патрэбны ў БелВікі, і не толькі па пытанню з вуліцамі... вельмі шмат «неакрэсленых» пытанняў. Віт; размовы 08:35, 6 ліпеня 2018 (MSK)
  • У прынцыпе Сімвал голасу «за» За крытэрыі, бо сапраўды трэба мець хоць нейкую базу, якую можна ўдакладняць. Зараз маю шэраг заўваг і дадатковых прапаноў (аднак лічу магчымым прыняць правілы і без іх уліку):
    • пункт 1 пра "агульныя крытэрыі значнасці" лічу залішнім, бо гэта насамрэч згадкі ў крыніцах, што і так уваходзіць ва ўсе астатнія пункты
    • па пункце 2 незразумела, ці падыходзяць артыкулы са спасылкамі на акт, але без тлумачэння чаму вуліца так названа, напрыклад Вуліца Дамброўская (Мінск)
    • пункт 3, "Калі асоба з'яўляецца значнай , то вуліца з назвай асобы мае права на існаванне" — на мой погляд вуліцы ў гонар нязначных асоб не называюцца, факт наяўнасці вуліцы ўжо надае значнасці, таму ўдакладненне пра тое што асоба з’яўляецца значнай можна прыбраць
    • пункт 4, было б добра ўдакладніць што такое "вядомыя/значныя будынкі/помнікі", прыкладам у артыкуле Вуліца Вясёлкавая (Мінск) кажуць пра штаб-кватэру НАК, незразумела ці значны гэта будынак, тым больш прапісаны ён, здаецца, па праспекце Пераможцаў.

--Artsiom91 (размовы) 09:33, 6 ліпеня 2018 (MSK)

Сп. Artsiom91, 1-ы п. для таго каб паказаць, што «Крытэрыі» абапіраюцца на агульныя правілы Вікіпедыя, згодна з якімі ўсе вуліцы і іх тыпы лічуцца значнымі. Гэта простая уніфікацыя. П. 2, выразна дае вызначэнне, што любы заканадаўчы акт (можна перафармуляваць заканадаўча-нарматыўны акт) ад парламента да мясцовага сельсавета, дае значнасць вуліцы, калі будзе спасылка. Па п. 3, у дыскусіях, усе казалі пра значнасць асобы, вось і дадаў гэты пункт. Па 4 п., на мой погляд, калі будынак знаходзіцца на скрыжыванні вуліц, вуліца будзе мець значнасць. Што датычыць «вядомыя/значныя будынкі/помнікі», усё, што адпавядае Вікіпедыя:Значнасць і інш. крытэрыям, будзе падыходзіць пад гэты крытэрый. Пакуль не з'явіцца адпаведныя крытэрыі. Паглядзеў, прапісаны НАК на Вясёлкавай.--Dzianis Niadbajla (размовы) 10:43, 6 ліпеня 2018 (MSK)
  • Я Сімвал голасу «супраць» Супраць значнасці па змоўчванні "па назве", калі ва ўмоўнай вёсцы на восем чалавек назавуць вуліцу імем Напалеона, бо ён некалі там праязжаў, гэта ніякай значнасці аб'екту не надасць. Да таго ж лічу неабходным асобна распрацаваць "пералік мінімальных патрабаванняў" для артыкулу пра вуліцу і дадаць пункт, што калі артыкул ім не адпавядае, то яго належыць выставіць на "маруднае выдаленне" як пусты. Няма нічога добрага ў стварэнні балванак, дзе акрамя наяўнасці пустога шаблону {{вуліца}}, назваў вуліцы і горада астатняе адсутнічае.--Хамелка/ разм. 12:17, 6 ліпеня 2018 (MSK)
Сп. Хамелка, ці правільна я зразумеў, што Вас не задавальняе толькі ўмовы п. 3? Наконт, мінімальных патрабаванняў. У гэтым пытанні мы разыйдземся ў меркаваннях яшчэ больш, чым з крытэрыямі, бо для адніх будзе дастаткова нетрывіяльных фактаў, для другіх — памер вуліцы, для трэціх — назва, чацвёртаму — згадка пра аднапавярховую забудову і г.д і г.д. І кожны будзе вырашаць самастойна з аргументацыяй «а мае крытэрыі вось такія», таму навошта ствараць агульныя.--Dzianis Niadbajla (размовы) 16:50, 6 ліпеня 2018 (MSK)
  • Адназначна Сімвал голасу «супраць» Супраць пунктаў 2 і 3. Сама па сабе назва вуліцы нічога не значыць, якой бы яна ні была, і хто б яе не зацвярджаў.
Пункт 5 трэба прывязаць да ўзроўню значнасці населенага пункта. Каб было зразумела, вось прыклад: самая доўгая вуліца на хутары з пяці хат асобнай значнасці ад хутара не мае, і пра яе можна проста напісаць у артыкуле пра сам хутар. Таму пакуль Сімвал голасу «супраць» Супраць і пункта 5.
У пункце 4 трэба больш дакладна акрэсліць класс аб'ектаў, сувязь з якімі, так бы мовіць, надае вуліцы значнасць. Напрыклад, адна толькі наяўнасць камендатуры/управы/аддзялення якой-небудь службы і т.п. - гэта слабая падстава для стварэння артыкула пра вуліцу. Археалагічныя і геалагічныя помнікі таксама патрабуюць удакладнення. Адна справа, калі гэта рэшткі вядомага па старажытных паданнях замчышча, зусім іншая, калі гэты помнік - малавядомая адзінокая каменная баба. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 17:41, 6 ліпеня 2018 (MSK)
Такім чынам, прапаную:
  • пункты 2 і 3 проста выключыць і не мучыцца з імі;
  • у пункце 5 вызначыцца з ніжняй граніцай паселішчаў (напрыклад, раённыя цэнтры ці мястэчкі), для якіх артыкул пра вуліцу можна ствараць толькі таму, што яна ў паселішчы самая доўгая і т.п.;
  • у пункце 4 вызначыцца з дакладным наборам аб'ектаў на вуліцы, якія гэту вуліцу робяць значнай для нашай Вікіпедыі. Потым пры патрэбе гэты набор можна будзе пашыраць. Але пачаць я прапаную з дакладнага пераліку, а ўсё, што не трапіць у яго, абмяркоўваць асобна. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 17:48, 6 ліпеня 2018 (MSK)
Сп. Дзяніс, дзякуй за заўвагі. Пакуль што, неяк акрэсліць клас аб'ектаў будзе вельмі складана. Які прынцып выкарыстоўваць? Гістарычна-культурны ці архітэктурна-ландшафтны. А якога ўдакладнення патрабуюць археалагічныя і геалагічныя помнікі? Ваш прыклад, гэта артэфакт, а не помнік.--Dzianis Niadbajla (размовы) 19:05, 10 ліпеня 2018 (MSK)
Мне па-ранейшаму не падабаецца цяперашні п. 2. Калі ласка, дайце строгае азначэнне, што асабіста Вы разумееце пад археалагічнымі і геалагічнымі помнікамі (не прыклады, а больш-менш агульнае азначэнне). Толькі пасля гэтага можна весці гаворку пра ўдакладненне. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 16:25, 11 ліпеня 2018 (MSK)
Наогул, чым больш гляджу на абмеркаванне, тым больш схіляюся да думкі, што пачаць выдумляць гэтыя фармальныя крытэрыі для вуліц было не вельмі добрай ідэяй. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 16:25, 11 ліпеня 2018 (MSK)
Слушна наконт п. 3. А мінімальныя патрабаванні я хачу нават не дзеля выканання пэўных пунктаў, а каб хтосьці не ўзяўся за штампаванне пачку вуліц нейкага горада.--Хамелка/ разм. 18:31, 6 ліпеня 2018 (MSK)

Давайце шчыра, гаворка тут ідзе не зусім пра значнасць. Адрасныя аб'екты такія ж геаграфічныя аб'екты як і іншыя. У нас ёсць безліч артыкулаў пра азёры, рэкі, вёскі, пра некаторыя балоты, лясы, крыніцы і нават яры (можа было б і болей, але часам нават назвы цяжка дакладна вызначыць), чаму не б быць артыкулам пра кожную вуліцу? Таму, што ўсім зразумела, што артыкулы пра вуліцы сельскіх населеных пунктаў і малых гарадоў абсалютна бесперспектыўныя з пункту гледжання развіцця. І вось зараз узнікла патрэба пазначыць нейкую планку "перспектыўнасці", "цікавасці", "афармлення", "мэтазгоднасці", якую мы выдаем за "значнасць". Зашмат правілаў нічога не дае. Як па мне, дык працей прапісаць дзе, што згодна з практыкай непажадана ствараць артыкулы пра адрасныя аб'екты такіх і такіх населеных пунктаў з прычыны такой, і пры неабходнасці звяртаць на гэта ўвагу ўдзельнікаў. Прыняцце нейкіх жорсткіх правілаў пацягне за сабой паляванне на ўжо існыя артыкулы, спрэчкі, раздражненне і, відавочна, адштурхне ад стварэння новых артыкулаў. Не магу сказаць, што мяне настолькі хвалюе існаванне ў Беларускай Вікіпедыі стаба пра вуліцу ў Барысаве ці Разані, каб яшчэ прыкладаць высілкі для яе выдалення, калі аформлена годна. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:01, 6 ліпеня 2018 (MSK)

Па сённяшніх правілах мы маем "Прадмет ці тэма меркавана з'яўляюцца значнымі, калі яны досыць падрабязна асвятляюцца ў незалежных аўтарытэтных крыніцах."(Вікіпедыя:Значнасць). Згодна з гэтым мне не зразумела значнасць артыкулаў тыпа Вуліца Дамброўская (Мінск). Я за масавае выдаленне падобных артыкулаў, то бок артыкулаў пра вуліцы дзе не маецца спасылак на аўтарытэтныя крыніцы ці маецца спасылка толькі на адзіночнае згадванне ў крыніцы, бо лічу, што гэта нельга трактаваць падрабязным асвятленнем. Наконт пунктаў:

  • Пункт 1 - з крытэрыямі значнасці згодна. З шаблонамі не, бо яны не надаюць значнасці нечаму.
  • Пункты 2-3 - калі ў аўтарытэтных крыніцах падрабязна асвятляецца тэма назвы вуліцы, магчыма шматлікіх перайменаванняў, спрэчак з-за назвы вуліцы, то так гэтага дастаткова для існавання артыкула. Адзінкавага згадванне нават у аўтарытэтнай крыніцы, што вуліца была названа ў гонар Леніна, думаю не дастаткова, бо значнасць асоб/падзей не павінна пераходзіць у аўтаматычную значначнасць для аб'ектаў названых у гонар гэтых асоб ці падзей.
  • Пункт 4 - думаю, самы спрэчны пункт. Збольшага згодна, але ўсё ж толькі наяўнасці на вясковай вуліцы царквы, нават калі яна з'яўляецца ГККРБ, ці толькі спынення на вуліцы Напалеона, думаю не дастаткова для значнасці і вуліцы. Мне здаецца, што ўсё ж патрэбна некалькі аб'ектаў ці згадак, калі яны не вельмі вядомы.
  • Пункт 5 - калі ў вёсцы толькі адна вуліца, то яна і будзе адначасова "самай доўгай/кароткай/шырокай/вузкай/звілістай/крутой", што ніяк не надае ёй значнасці. Калі справа ідзе пра гарадскую вуліцу і ёсць аўтарытэтныя крыніцы, што гэтая вуліца нечым адметная, то гэта гаворыць на карысць яе значнасць, але адзінкавага згадвання завулка, як самага кароткага не думаю, што дастаткова, бо гэта зноў жа не падрабязнае асвятленне.

Таксама можна скарыстацца правіламі іншых Вікіпедый

  • "Значимими є центральні (головні) вулиці, проспекти, бульвари та площі (майдани) міст, їх районів, чи інших населених пунктів. А також вулиці, проспекти, бульвари, площі та провулки, на яких розташовано визначні архітектурні пам'ятки, які пов'язані із визначними історичними подіями або з життям визначних особистостей, які згадуються у художніх творах, або з якими пов'язана інша нетривіальна інформація" (Вікіпедія:Критерії значимості/Географічні об'єкти )
  • "все улицы и дороги, имеющие статус федеральных, региональных, местных и/или районных, и/или имеющие возраст более 100 лет;", "Незначимые объекты: 4-й Тракторный проезд в Тольятти" (Википедия:Критерии значимости географических объектов) --Hanylka (размовы) 11:03, 7 ліпеня 2018 (MSK)
І чым вы збіраецеся скарыстацца? У Рускай Вікіпедыі ёсць артыкулы пра 95% вуліц Масквы, ва Украінскай - 80% вуліц Кіева. У тым ліку пра завулкі і праезды, на якіх нічога значнага не стаіць. І нічога страшнага ў гэтым няма. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 12:09, 7 ліпеня 2018 (MSK)
Ага, і вечныя, доўгія і аб'ёмістыя спрэчкі на іх старонкі Вікіпедыя:Да выдалення, Сп. Уладзіслаў. Зазірніце і ўбачыце самі--Dzianis Niadbajla (размовы) 12:32, 7 ліпеня 2018 (MSK)--Dzianis Niadbajla (размовы) 12:32, 7 ліпеня 2018 (MSK)

Сімвал голасу «супраць» Супраць крытэрыяў 1—3, бо гэтыя крытэрыі дублююць агульныя патрабаванні Вікіпедыі да артыкулаў. Крытэрыі 4—6 патрабуюць перапрацоўкі і большай праработкі.

  • Крытэрый 1 адсылае да агульных правілаў Вікіпедыі адносна крытэрыяў значнасці, якія прымяняюцца да ўсіх артыкулаў. Фактычна: Вікіпедыя:Значнасць.
  • Крытэрый 2 патрабуе спасылку на НПА аб найменаванні ці перайменаванні вуліцы. Такія НПА можна знайсці для новых вуліц, а для тых, што называліся раней, вельмі складана, часам немагчыма. Спараўды, інфармацыя павінна быць падмацавана спасылкамі на крыніцы, якія яе пацвярджаюць. Гэта таксама агульнае правіла Вікіпедыі. Таму крытэрый 2 і крытэрый 3 часткова адзін аднаго паўтараюць. Фактычна: Вікіпедыя:Правяраемасць.
  • Крытэрый 3 адсылае да агульных правілаў Вікіпедыі. Фактычна: Вікіпедыя:Правяраемасць, Вікіпедыя:Не ўласным даследаванням, Вікіпедыя:Чым не з’яўляецца Вікіпедыя.
  • Крытэрый 4 і Крытэрый 5, фактычна, датычацца адной характарыстыкі (культурнай каштоўнасці самой вуліцы) і могуць быць аб’яднаны.
  • Крытэрый 6 вельмі спрэчны.

Лічу важным не колькасць крытэрыяў, а змястоўнасць патрабаванняў і іх універсальны характар. Прапаную наступны падыход:

Значнымі з’яўляюцца элементы вулічна-дарожнай сеткі і горадабудаўнічай планіровачнай структуры (вуліцы, праспекты, магістралі, плошчы, бульвары, тракты, набярэжныя, шашы, кольцы, завулкі, праезды, тупікі, спускі, уезды, мікрараёны, раз’езды, паркі, скверы, валы, кварталы і інш.), дзе размешчаны выдатныя архітэктурныя помнікі; якія звязаны з выдатнымі гістарычнымі падзеямі ці знакамітымі асобамі; якія згадваюцца ў мастацкіх творах; або з якімі звязана іншая нетрывіяльная інфармацыя, апублікаваная ў другасных крыніцах, якія з’яўляюцца надзейнымі і незалежнымі.

Значнымі з’яўляюцца цэнтральныя (галоўныя) вуліцы, праспекты і плошчы буйных (вобласці, губерні, штаты і г.д) і сярэдніх (раёны, паветы і г.д.) адзінак адміністрацыйна-тэратарыяльнага падзелу краіны. DobryBrat (размовы) 22:56, 10 ліпеня 2018 (MSK)

Вашы заўвагі ўлічаны, і часткова адлюстраваны ў крытэрыях. Наконт нетрывіальнасці інфармацыі, усе зацікаўленыя ў гэтым пытанні, выказаліся. Нетрывіальнасць, сама па сабе, вельмі размытая трактоўка. Спрэчным застаецца пытанне, што лічыць цэнтральнымі вуліцамі населеннага пункта, а таксама другасная надзейная і незалежная крыніца. Хто будзе пацвярджаць гэтую «надзейнасць» і «незалежнасць»? На мой погляд, АК больш чым дастаткова.--Dzianis Niadbajla (размовы) 23:25, 10 ліпеня 2018 (MSK)
Ператвараем абгрунтаванне значнасці вуліц у спрэчкі пра значнасць аб'ектаў на ёй. Для мяне мініполіс "Каскад" значны аб'ект, а для кагосьці гэта ўсяго толькі чарговы спальнік. Аналагічна з прамысловымі аб'ектамі, гандлёвымі цэнтрамі, новымі храмамі і іншымі аб'ектамі. А калі вуліца праходзіць па значным аб'екце (мосце)? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 18:33, 11 ліпеня 2018 (MSK)
Сімвал голасу «супраць» Супраць пункта 2-га, згодна з ім нічым непрыкметныя часта вуліцы, названыя у гонар умоўнага Леніна, Маркса ці Паўліка Марозава робяць артыкул пра трывіяльную згодна з іншымі крытэрамі вуліцу аўтаматычна непрыдатнай да выстаўлення на выдаленне. Шкодны пункт, па назве вымяраць апраўданась існавання асобнага артыкула нонсенс. У пункце 3-ы лепш не вылучаць асобна вуліцы рэгіянальных населеных пунктаў. Гэтая агаворка больш пасуе да пункту 4-ы. Спадзяюся, крытыка канструктыўная. --Dzimitrio (размовы) 19:51, 11 ліпеня 2018 (MSK)

Накідаў табліцу для вуліц, па якой, на мой погляд, можна хутка вызначыць, ці варта ствараць артыкул у Вікіпедыі. Не браў вузкапрофільныя горадабудаўнічыя крытэрыі, бо ніхто ў іх разбірацца не будзе. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 13:35, 14 ліпеня 2018 (MSK)


Зноскі