Вікіпедыя:Апытанні

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне

Гэтая старонка змяшчае спіс апытанняў. Вынікі апытанняў у адрозненне ад галасавання носяць інфармацыйны ці рэкамендацыйны характар і не могуць служыць прычынай прыняцця нейкіх адміністрацыйных пастановаў.

Мэтазгоднасць стварэння «Вікіпедыя:Якасныя артыкулы»[правіць зыходнік]

Мяне зацікавіла практыка стварэння якасных артыкулаў у некаторых іншамоўных Вікі. Патэнцыял надання статусу якаснага маюць значна больш артыкулаў беларускай вікіпедыі, чым статусу добрага ці выдатнага. Прашу супольнасць выказаць свае меркаванні. Віт; размовы 11:40, 24 жніўня 2017 (MSK)

Падтрымліваю[правіць зыходнік]

Супраць[правіць зыходнік]

  • Сімвал голасу «супраць» Супраць. Стане чарговым праектам некалькіх людзей, а не ўсёй супольнасці.--Dzianis Niadbajla (размовы) 12:39, 24 жніўня 2017 (MSK)

Устрымліваюся[правіць зыходнік]

  • Сімвал голасу «устрымліваюся» Устрымліваюся. Калі будуць людзі гэтым займацца, то я магу далучыцца, зараз не. --Artificial123 (размовы) 14:20, 30 верасня 2018 (MSK)

Каментарыі[правіць зыходнік]

Зноў будуць пытанні, чаму ніхто не займаецца праектам -- вынікі не падводзіць, кандыдатур не прапануе і пад. Калі ў кагосьці ёсць час свабодны ад стварэння новых старонак і жаданне якасць паляпшаць, раіў бы актыўней далучыцца да ВП:Догляд. Такога ўзору праекта хапіла б з галавою аднаго, тыя ж ВА -- умовы даволі мяккія, калі хочаш мець статусны артыкул, без праблем можна выканаць. Т.б. стымул статуснасці ё, каму трэба. Вядома, гэта суб'ектыўнае меркаванне. --Максім Л. (размовы) 13:00, 24 жніўня 2017 (MSK)

Крытэрыі значнасці вуліц і іх тыпаў[правіць зыходнік]

Апытанне праводзіцца на старонцы Вікіпедыя:Апытанні/Крытэрыі значнасці вуліц і іх тыпаў. --Artsiom91 (размовы) 13:25, 30 верасня 2018 (MSK)

Правы ўдзельнікаў[правіць зыходнік]

Прапаную абмеркаваць ўсім удзельнікам праекта такое пытанне. У беларускай Вікіпедыі шмат удзельнікаў з рознымі правамі: бюракрат, адміністратары, autoeditors, даглядчыкі, аўтадаглядчыкі, боты і інш. Але актыўнасць у іх моцна адрозніваецца. Нехта працуе амаль кожны дзень, а хтосьці не рабіў правак ўжо шмат гадоў. Я налічыў сотні людзей і ботаў.

Я зарэгістраваўся тут тры месяцы таму, да гэтага ніколі не займаўся чымсьці падобным. Я паважаю працу тысяч людзей, якія з сярэдзіны 2000-х гадоў рабілі і робяць нашу энцыклапедыю якасней. Магчыма, настаў час некаторых змен у галіне прысваення правоў удзельнікам. Я б хацеў прапанаваць для абмеркавання (не для галасавання) наступнае:

  • Правядзенне новых выбараў адміністратараў, вызначэнне іх колькасці і размеркаванне ўсіх галоўных раздзелаў беларускай Вікіпедыі за ўдзельнікамі з канкрэтнымі абавязкамі. Напрыклад:

а) Адміністратар №1 адказвае за якасную тэхнічную падтрымку любых патрэбаў Вікіпедыі.

б) Адміністратар №2 адказвае за якаснае напаўненне асноўных старонак Вікіпедыі — Галоўная старонка, Супольнасць, Форум, Даведка, Правілы і г.д.

в) Адміністратар №3 адказвае за своечасовае абнаўленне звестак партала з навінамі і барацьбу з вандаламі.

г) Адміністратар №4...

д) Адміністратар №5...

Каб пры выбарах галасавалі не за ўдзельніка, а за здольнасць выконваць абавязкі адміністратара з канкрэтнымі задачамі. Большую частку часу ім трэба будзе надаваць абавязкам, прадугледжаным пасадай. А ў вольны час няхай займаюцца чым хочуць.

  • Выбары на пасаду адміністратара №1,2,3... праводзіць раз у год, а таксама прадугледзець у якіх выпадках можна датэрмінова спыніць яго паўнамоцтвы.
  • Для астатніх удзельнікаў з правамі (autoeditors, даглядчыкі, аўтадаглядчыкі, боты і інш.) прапаную ўсталяваць часовы перыяд на выкарыстанне іх правоў. Калі на працягу трох гадоў удзельнік або бот не робіць ні адной праўкі, то правы здымаюцца. Так заўсёды можна будзе бачыць сапраўдную колькасць актыўных удзельнікаў, якія ў далейшым могуць прэтэндаваць на правы адміністратара.

УВАГА! Я не прэтэндую ні на чыё месца. Гэта варыянт ад пачаткоўца, яшчэ адзін погляд на агульную сітуацыю з правамі ў праекце. Я проста хачу абмеркаваць магчымыя змены ў парадку прысваення і пазбаўлення правоў у беларускай Вікіпедыі. Можа варта паспрабаваць забяспечыць змяняльнасць адміністратараў з канкрэтнымі абавязкамі, каб надаць новы імпульс усім удзельнікам для якаснай працы?

Я ведаю, што мне адкажуць «бывалыя салдаты», але паспрабаваць новыя варыянты можна. --Football Beetle (размовы) 16:57, 24 жніўня 2019 (MSK)

Амаль на ўсіх старонках са статыстыкай асобна даюцца паказчыкі для ўсіх удзельнікаў і толькі для актыўных (тых, якія рабілі праўкі цягам апошняга года). Таму неабходнасці сачыць за правамі, каб весці статыстыку, проста няма. Ды і сумняваюся, што знойдуцца ахвочыя сачыць і змяняць правы ўдзельнікаў. Далей, усе правы надаюцца не зыходзячы з часу знаходжання ў праекце і колькасці правак, а з іх якасці. Калі ўдзельнік ужо працуе года і стварае артыкулы, але пры гэтым кульгае арфаграфія, то аўтадаглядчыкам ён не стане, і наадварот з якасна напісанымі артыкуламі аўтадаглядчыкам можна стаць і за тыдзень.
Адміністратар — тэхнічны сцяг, а не пасада. Адміністратар мае дадатковыя тэхнічныя магчымасці, але гэта не накладвае на яго ніякіх абавязкаў. Вікіпедыя — свабодная энцыклапедыя, усе тут працуюць добраахвотна, у тым ліку адміністратары, таму абавязаць штосьці рабіць немагчыма. "Падзяліць абавязкі і паўнамоцтвы" можна, але хутчэй за ўсё гэта хутка страціць усялякі сэнс, бо ніхто не будзе сачыць за актуальнасцю такога падзелу. Ахвочыя і без фармальнага падзелу будуць выконваць тыя функцыі, якія захочуць. Ну і колькасць адміністратараў ніяк не абмежавана, іх можа быць 2, а можа і 100, неяк вызначаць іх колькасць няма сэнсу.--Artsiom91 (размовы) 01:46, 26 жніўня 2019 (MSK)

Добра, а калі паспрабаваць увесці пасаду аднаго адміністратара з канкрэтнымі абавязкамі для тэставання. Каб большую частку свайго часу марнаваў на важную для ўсіх справу. Зладзіць галасаванне як звычайна, толькі выбраць на шэсць месяцаў. І па кожным месяцы падрыхтаваць спіс задач: 1 - тэхнічныя пытанні, 2 - галоўныя старонкі праекта, 3 - правілы і парады пачаткоўцам, 4 - катэгорыі і дакументацыя і г.д. У канцы кожнага месяца справаздачу аб праведзенай працы, што паспеў зрабіць. Потым новыя выбары: альбо пакідаем яшчэ на шэсць месяцаў, альбо новы чалавек. Больш двух перыядаў аднаго і таго ж чалавека не выбіраем.

Гэта не значыць, што гэты «суперадмін» за шэсць месяцаў павінен зрабіць нашу Вікіпедыю лепшай у свеце. Я прапаную паспрабаваць варыянт, калі адміністратар мэтанакіравана працуе над удасканаленнем асноўных напрамкаў праекта, яго абнаўленнем і ўжываннем сучасных тэндэнцый у афармленні. Каб часцей выкарыстоўваліся сучасныя шаблоны, галоўныя старонкі былі прывабнымі, парады для пачаткоўцаў былі як мага больш інфарматыўнымі, усе старонкі былі з катэгорыямі, уся дакументацыя была запоўненая і да т.п. Зразумела, што гэта няпроста. Але такі падыход, як «будзе жаданне і час зраблю», гэта не догма. Я пішу аб тэставым варыянце для надання візуальнага і энергетычнага імпульсу іншым удзельнікам, а не аб змене слупоў Вікіпедыі. --Football Beetle (размовы) 13:24, 26 жніўня 2019 (MSK)

Я толькі за тое, каб была пасада аднаго адміністратара з канкрэтнымі абавязкамі для тэставання. Каб быў падрыхтаваны спіс задач і была штомесяцовая справаздача, былі ахвочыя ацэньваць яго работу. Ау, жадаючыя!--Artsiom91 (размовы) 13:44, 26 жніўня 2019 (MSK)

Катэгорыі аб спорце[правіць зыходнік]

Прапаную абмеркаваць удзельнікам пытанне аб катэгарызацыі артыкулаў на спартыўную тэматыку. Падчас рэдагавання я сутыкнуўся з вялікай колькасцю катэгорый у Вікіпедыі і на Вікісховішчы. Паглядзеў парадак для катэгорый у іншамоўных раздзелах. Хачу прапанаваць два базавых варыянты катэгарызацыі для любых артыкулаў пра спорт.

Варыянт 1. Дадаем катэгорыі ў адпаведнасці з адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі краіны. Прыклад: Спорт у Беларусі — Спорт у Гомельскай вобласці (Мінскай вобласці) — Спорт у Мазыры (у Мінскім раёне). Плюс схемы ў тым, што ахоп тэмы супадае з адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі краіны. У будучыні, калі знойдуцца жадаючыя, ужо можна будзе напісаць артыкулы, якія супадаюць па назве з катэгорыямі.

Варыянт 2. Дадаем новыя катэгорыі па спрошчанай схеме, без абласцей. Прыклад: Спартыўныя збудаванні Беларусі — Спартыўныя збудаванні Магілёва (Ліды, Пінска). Плюс схемы ў тым, што такім чынам мы пазбягаем залішняй катэгарызацыі. У нас не больш за 30 гарадоў (раёнаў) з сур’ёзнай спартыўнай інфраструктурай, усе яны будуць даступныя ў адным месцы па алфавіце.

У катэгорыю СПОРТ уключаць артыкулы пра каманды любых відаў спорту. У катэгорыю СПАРТЫЎНЫЯ ЗБУДАВАННІ ўключаць артыкулы пра ўсе стадыёны і пляцоўкі. Для футбола (Футбольныя клубы Беларусі + Футбольныя стадыёны Беларусі = Футбол у Беларусі) зрабіць паралельныя катэгорыі, якія ўваходзяць у склад асноўных (Спорт + Спартыўныя збудаванні). Усе назвы катэгорый сінхранізаваць з Вікісховішчам.

Зараз у нас не шмат артыкулаў на спартыўную тэматыку, але ў будучыні можа нехта займецца гэтай тэмай, а катэгарызацыя ўжо будзе распрацавана. Сам я за другі варыянт: катэгарызацыя па гарадах (ці ў рэдкіх выпадках па раёнах), з уключэннем у галоўную катэгорыю пра Беларусь. Будзе зручна выйсці на любы горад (раён) у адным месцы.

УВАГА! Гэта апытанне, а не галасаванне. --Football Beetle (размовы) 15:52, 23 кастрычніка 2019 (+03)

Сімвал голасу «за» За прапановы. Ужо ў цяперашні час фактычна такая структура і мае месца. Таму маю два пытанні:
  1. Ці прапануецца зараз нешта змяняць у існуючай катэгарызацыі? Калі так, то хацелася б пабачыць прыклад, што менавіта не задавальняе ў цяперашняй сітуацыі.
  2. Зараз ёсць катэгорыі Катэгорыя:Спартыўныя збудаванні БеларусіКатэгорыя:Стадыёны БеларусіКатэгорыя:Футбольныя стадыёны Беларусі, то бок у параўнанні з прапановамі маецца дадаткова катэгорыя стадыёнаў. Мне гэта катэгорыя не вельмі падабаецца, бо незразумела, ці адносіць пэўныя збудаванні (напрыклад Мінск-Арэну) да стадыёнаў; ці лічыць такія стадыёны як «Дынама» футбольнымі (дадаваць у "Футбольныя стадыёны Беларусі", проста "Стадыёны Беларусі" або і туды і туды). Таму прапаную ад катэгорыі Катэгорыя:Стадыёны Беларусі пазбавіцца, далучыўшы яе нефутбольныя складнікі проста да спартыўных збудаванняў; «Дынама» і іншыя шматфункцыянальныя стадыёны пакуль адносіць да футбольных.--Artsiom91 (размовы) 16:06, 23 кастрычніка 2019 (+03)

Падчас рэдагавання артыкулаў у Вікіпедыі і катэгорый на Вікісховішчы, я сутыкнуўся вось з чым:

  • У катэгорыю СПОРТ дадаюць усё: клубы, стадыёны, спаборніцтвы. Я за тое, каб пакінуць толькі каманды.
  • Катэгорыя СПАРТЫЎНЫЯ ЗБУДАВАННІ можа ўключаць у сябе ўсе астатнія: арэны, стадыёны, каналы, комплексы і г. д. На сённяшні дзень усе спартыўныя аб’екты лепш дадаваць туды.
  • Цяпер пра футбол. У катэгорыю Футбольныя стадыёны Беларусі дадаваць любы аб’ект, на якім выступаюць клубы ў афіцыйных матчах (чэмпіянат Беларусі + чэмпіянаты абласцей). Каб вырашыць пытанне з такімі стадыёнамі як «Дынама», можна стварыць катэгорыю Лёгкаатлетычныя стадыёны Беларусі. Але тут з’явіцца іншае пытанне: якія крытэрыі на ўключэнне аб’екта ў гэтую катэгорыю? Наяўнасць бегавых дарожак (1 000 стадыёнаў у Беларусі) або стадыён павінен адпавядаць мінімум другой катэгорыі IAAF (можна праводзіць чэмпіянат Беларусі)?
  • На Вікісховішчы з катэгорыямі поўная катастрофа, наляпілі усё запар. Нават горад Полацк перайменавалі. Але я лічу, трэба спачатку разабрацца з базавымі схемамі катэгарызацыі тут, а потым змяняць усё там. --Football Beetle (размовы) 17:40, 23 кастрычніка 2019 (+03)
У "Спорт" варта дадаваць усё, што звязана са спортам. Гэта і каманды, і спаборніцтвы, і збудаванні, і спартсмены, і іншае. Аднак калі набіраецца дастаткова артыкулаў, то могуць стварацца падкатэгорыі кшталту "Спартыўныя каманды з Мінска", "Спартыўныя спаборніцтвы ў Мінску", "Спратыўныя збудаванні Мінска", "Спартсмены Мінска". Калі ж артыкулаў замала, то дастаткова ўсе ўключаць наўпрост у "Спорт". Прынцыпы катэгарызацыі кажуць, што непажадана ствараць катэгорыі з толькі з адным артыкулам, таму і маем такі падыход.--Artsiom91 (размовы) 19:14, 23 кастрычніка 2019 (+03)

Тады я прапаную Варыянт 3. Калі ў спартыўнай катэгорыі менш за пяць артыкулаў, усё пераносім ў катэгорыі СПОРТ: каманды, стадыёны, спаборніцтвы па гарадах, раёнах, абласцях. А калі ў будучыні колькасць артыкулаў пра спорт пачне расці, тады для кожнага асобнага горада, раёна, вобласці ствараць неабходную новую катэгорыю. Катэгорыі для футбола пакінуць як ёсць. --Football Beetle (размовы) 20:16, 23 кастрычніка 2019 (+03)

Фактычна так зараз і працуе, толькі такой строгай лічбы ў 5 складнікаў няма.--Artsiom91 (размовы) 20:24, 23 кастрычніка 2019 (+03)