Вікіпедыя:Размовы пра шаблоны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Памер старонкі: 7 629
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:РШ


Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зверху. Дадаць...

{{Партыя}}[правіць зыходнік]

Патрэбна дадаць некалькі пунктаў: Аб'яднанне, Аб'яднана з..., Раскол, Раскол на..., Папярэднік, Месцаў у ніжняй палаце2, Месцаў у ніжняй палаце_параметр2, Колер.--Dzianis Niadbajla (размовы) 21:01, 5 чэрвеня 2018 (MSK)

{{Дзяржаўны дзеяч}}[правіць зыходнік]

Спадары, а нельга зрабіць так, каб гэты шаблон адлюстроўваў не 8, а 10 пасад? З павагай, Севастополец (размовы) 17:38, 3 чэрвеня 2018 (MSK)
Можна хоць 30, але навошта? Чытач усё роўна вялікую колькасць успрыняць не зможа. Варта ў шаблоне прапісаць найбольш значныя, астатняе даваць у тэксце артыкула.--Artsiom91 (размовы) 21:39, 3 чэрвеня 2018 (MSK)
Можа хоць 9? Таму што ў рувікі, напрыклад, увогуле неабмежавана гэта. 10-мне здаецца, яшчэ зразумела для чытача, а ўжо болей-не. З павагай, Севастополец (размовы) 21:55, 3 чэрвеня 2018 (MSK)

Выдаленне шаблонаў без абмеркавання[правіць зыходнік]

Лічу, што выдаленне удзельнікам User.gifArtsiom91 шаблонаў-юзербоксаў {{Беларус}}, {{Еўрапеец}} і іншых адбылося безпадстаўна. Наогул, калі шаблон нікому не замінае, то навошта яго выдаляць? Тлумачыць выдаленне толькі тым, што шаблон не выкарыстоўваецца таксама мне не падаецца разумнай матывацыяй. Гэта ж былі юзербоксы, яны могуць з'явіцца на любой старонцы ўдзельніка ў любы момант. У тым ліку, новыя ўдзельнікі будуць заўсёды зацікаўлены ў стварэнні сваіх асабістых старонак з дапамогай юзербоксаў. Існаванне падобных юзербоксаў - гэта пытанне аб існаванні падмурка стварэння сяброўскай супольнасці. Віт; размовы 09:00, 9 красавіка 2018 (MSK)

User.gifVit Koz, дзякуй за пытанне. Сітуацыя з шаблонамі-юзербоксамі ў нас сапраўды нерэгламентаваная. І гэта, на мой погляд, прыводзіць выключна да дрэннай арганізацыі. На справе кожны ўдзельнік самастойна стварае шаблоны сам для сабе (нярэдка вельмі экзатычныя), і яны часта ў выніку толькі ў яго і выкарыстоўваюцца. Пераклад з рувікі часам пакідае шаблоны-юзербоксы па-за катэгарызацыяй, самі назвы нерэгламентаваныя (маем {{Userbox1/Супраць be-tarask}}, {{Удзельнік-уніят}}, {{Інтарэсы:Навука}}). Калі не памыляюся, у рувікі існаванне шаблоны з аднім выкарыстаннем не рэкамендуецца і яго выдаляюць, бо яго лёгка можна замяніць самім кодам шаблона на старонцы ўдзельніка. Наконт "нікому не замінае", то лічыце што мне замінае, бо шаблоны дадавалі чырвоныя і нікому не патрэбныя катэгорыі (у маштабах рувікі, дзе процьма ўдзельнікаў, катэгорызацыя па пэўных прыкметах мае сэнс, у нас жа — толькі па самых базавых). Адрозненне шаблонаў ад старонак менавіта ў тым, што яны павінны выкарыстоўвацца, у гэтым сэнс саміх шаблонаў. Існаванне невыкарыстоўваемых шаблонаў лічу магчымым толькі калі будзе створана нейкая адзіная старонка ў прасторы Вікіпедыя, дзе будуць пералічаны існуючыя шаблоны, самі яны будуць прыведзены да адзінага выгляду. Ну і пра самі выдаленыя шаблоны незразумела — {{Беларус}} значыць беларус па нацыянальнасці ці жыве ў Беларусі? і чаму бел-чырвона-белы сцяг? {{Еўрапеец}} таксама незразумелы — гэта для людзей, якія саромяцца канкрэтную краіну назваць? Таму і кажу, што пакуль рэкамендацый не будзе, сэнсу ў такіх шаблонах, тым больш невыкарыстаных, не бачна.--Artsiom91 (размовы) 09:41, 9 красавіка 2018 (MSK)
Калі Вам незразумела пра самі выдаленыя шаблоны, то трэба наперш разабрацца, а не выдаляць. Выдаленне - не выхад. У пасведчанні аб нараджэнні чалавека напісана "беларус" - гэта значыць беларус па нацыянальнасці ці жыве ў Беларусі? Тое самае і з шаблонам. Не зразумела чаму бел-чырвона-белы сцяг? Ну дык змяніце сцяг у шаблоне на іншы ў адпаведнасці з прынцыпам. Выдаліць - не значыць вырашыць праблему. Еўрапеец - гэта чалавек, які жыве ў Еўропе. Чаму ён павінен саромецца? Удзельнік не хоча ідэнтыфікаваць сябе з нейкай краінай, не павінен. Можна стварыць {{Зямлянін}} ці {{Жыхар галактыкі}} і гэта не пытанне сораму. Каб выпрацаваць згаданыя Вамі вышэй рэкамендацыі, трэба мець самі шаблоны. Ніколі ніякія рэкамендацыі не з'явяцца, пакуль не будзе існаваць аб'ектаў гэтых рэкамендацый. Спачатку з'яўляецца кантэнт, потым згодна логіцы - жаданне гэты кантэнт упарадкаваць. Віт; размовы 23:05, 26 мая 2018 (MSK)

Архіў[правіць зыходнік]