Вікіпедыя:Размовы пра шаблоны/2018—2019

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

{{Cite web2}}

Шаблон не выкарыстоўваецца. Мабыць, варта выдаліць. --StachLysy (размовы) 14:02, 18 верасня 2019 (+03)[адказаць]

Зроблена, выдаліў.--Artsiom91 (размовы) 14:54, 18 верасня 2019 (+03)[адказаць]

Шаблон:Стадыён

Вось гэты Шаблон:Стадыён састарэў, таму прашу адміністратараў яго абнавіць. Прашу звярнуць увагу:

  • Пасля меткі5 "месцазнаходжанне" дадаць метку "каардынаты", каб можна было ў картку кампактна ўстаўляць каардынаты аб'екта.
  • Прапаную спрасціць для меткі2 тэкст2 да "арыгінальная назва", а таксама для меткі12 тэкст12 да "кошт пабудовы".
  • Чаму тэкст12 "кошт пабудовы" адлюстроўваецца як метка12 "кошт узвядзення", калі ў суседнім тэксце7 "пабудаваны" метка7 адлюстроўваецца "пабудаваны", а не "узведзены"?
  • Як будзе правільней адлюстраваць тэкст12 "кошт пабудовы" і метку12 "кошт узвядзення" - "кошт пабудовы", "кошт узвядзення" ці "кошт будаўніцтва"?
  • Памяняць месцамі меткі18 "умяшчальнасць" і метку19 "хатняя каманда" для таго, каб меткі з апісаннем тэхнічных характарыстык ішлі запар - "умяшчальнасць", "памеры поля", "пакрыццё".
  • Як будзе правільней адлюстраваць тэкст "каманда" - метка "хатняя каманда" ці "каманда гаспадароў"?
  • Які шаблон трэба дадаць у картку, каб на шэрым фоне пад меткай "сайт" з'явілася спасылка на Вікісховішча з выявамі аб'екта?
  • Прыклад табліцы ў шаблоне налазіць на тэкст з зялёным фонам. Як апусціць картку-прыклад пад гэты тэкст?
  • Не ведаю дзе знайсці беларускі шаблон поўнага разрыву радка. Можа хто-небудзь скіне сюды, калі такі маецца наогул.

Я пачатковец, сам мяняць шаблон не буду, бо баюся зламаць усё :) --Football Beetle (размовы) 20:34, 25 мая 2019 (MSK)[адказаць]

Збольшага не бачу прычын штосьці мяняць.
  • Каардынаты зараз адлюстроўваюцца ўверсе з дапамогай параметраў
 |lat_dir =N |lat_deg =52 |lat_min =30 |lat_sec =32.27
 |lon_dir =W |lon_deg =1 |lon_min =53 |lon_sec =03.9
Паказваюцца каардынаты ўверсе над карткай, у самой картцы іх няма, бо стадыён гэта не геаграфічны аб’ект, каардытаны там не з’яўляюцца важным параметрам.
  • Зараз метка "арыгінальная назва" і ёсць, "картка/арыгінал назвы" дазваляе браць назву з Вікідадзеных.
  • "кошт пабудовы" ўсё ж адрозніваецца па сэнсе ад "кошт узвядзення", бо да пабудовы, акрамя непасрэдна ўзвядзення, адносіцца аддзелка, пракладка інжынерных камунікацый і іншае.
  • метку12 лепей падпісваць "кошт узвядзення", бо пабудова гэта будынак, а пра будаўніцтва гл. вышэй.
  • меткі 18 і 19 памяняў.
  • лепей "хатняя каманда", бо хатніх каманд можа быць некалькі і гэта нармальна, а вось некалькі каманд-гаспадароў выглядае дзіўна.
  • спасылка на Вікісховішча ў шаблоне падтрымліваецца, трэба задаць у параметры Commons (ці вызначыць у Вікідадзеных) спасылку на катэгорыю з выявамі. Аднак для многіх стадыёнаў такой катэгорыі пакуль не існуе.
  • Здаецца зараз ужо не налазіць.
  • Шаблона разрыву радка не існуе, можна напісаць
    <br/>
    або двойчы Enter (аднаго Enter недастаткова).
--Artsiom91 (размовы) 22:44, 27 мая 2019 (MSK)[адказаць]

Дзякуй! --Football Beetle (размовы) 18:18, 28 мая 2019 (MSK)[адказаць]

Чамусьці выдае кепскае скарачэнне парадкавых лічэбнікаў: 152-ы (Леў IX (Папа Рымскі)), 154-і (Стэфан IX (Папа Рымскі)). --StachLysy (размовы) 12:29, 26 красавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Паправіў. Звярну ўвагу, што ў многіх артыкулах (як было ў Леў IX (Папа Рымскі)) прама было прапісана "152-ы", гэтае варта выправіць і дадаць поле "парадак". Шаблон жа да ліку дадасць правільны канчатак.--Artsiom91 (размовы) 22:46, 28 красавіка 2019 (+03)[адказаць]

Ці не з’яўляюцца шаблоны {{Realmonth}} і {{Месяц у родным склоне}} дублікатамі? Магчыма варта было б пакінуць адзін, а з іншага зрабіць перасылку. --StachLysy (размовы) 18:51, 23 лютага 2019 (MSK)[адказаць]

Функцыі шаблонаў у нейкім сэнсе дублююца, таму мае сэнс аб’яднаць.--Artsiom91 (размовы) 19:17, 23 лютага 2019 (+03)[адказаць]
Зроблена --StachLysy (размовы) 16:10, 26 лютага 2019 (MSK)[адказаць]

Параметр «схаваць/паказаць» у шаблонах

Пытанне. Калі адкрыць артыкул з адным ці болей навігацыйнымі табліцамі, то некаторыя раскрытыя (у правым версе «схаваць»), а некаторыя закрытыя (у правым версе «паказаць»). Які параметр у шаблоне за гэта адказвае? Калі я, напрыклад, хачу, каб навігацыйная табліца ў маім артыкуле па змоўчанні была згорнутай. Віт; размовы 08:45, 31 студзеня 2019 (+03)[адказаць]

Параметр state, прымае значэнні collapsed – згорнута, expanded — разгорнута, autocollapse (па змоўчанні) — згорнута калі ў артыкуле найменей 2 навігацыйных табліцы, разгорнута калі адна.--Artsiom91 (размовы) 09:23, 31 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]

{{Рака}} і/або {{Рака2}}

Вітаю, які з гэтых шаблонаў цяпер працоўны? І, напэўна, там не хапае хоць бы частковага падцягвання дадзеных з Вікізвестак?--Хамелка/ разм. 10:14, 25 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]

Хутчэй {{Рака2}} больш сучасны. Але ўвогуле варта перапісаць шаблон на {{Картка}} або {{Геакар}}, зрабіць падцягванне з Вікідата, перапрацаваць шаблоны ў артыкулах. Вядома зрабіць адзіны шаблон для выкарыстання. Істотная праца, за якую пакуль ніхто не ўзяўся.--Artsiom91 (размовы) 10:51, 25 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]

Заўважыў, што незадоўга да дня народзінаў гэты шаблон у левым баку ўжо акругляе ўзрост у большы бок. Напрыклад, мне яшчэ два тыдні да дня народзінаў, а колькасць гадоў ужо змянілася :) Можа хто ведае, як паправіць? --StachLysy (размовы) 18:02, 2 студзеня 2019 (MSK)[адказаць]

Незразумела суіснаванне шаблонаў {{Файл}} і {{Несвабодны файл}} з яго абгрунтаваннем. Файлы, якія загружаюцца непасрэдна ў Вікіпедыю, ўжо несвабодныя. Што лепей выкарыстоўваць? З павагай, Севастополец (размовы) 19:28, 30 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Непасрэдна ў Вікіпедыю могуць загружацца і свабодныя файлы. Часцей гэта адбываецца з-за памылкі таго, хто загружае (можна б было адразу на Вікісховішча), але часам свабодныя файлы не могуць быць размешчаны на Вікісховішчы (напрыклад калі выява свабодная ў Беларусі і несвабодная ў ЗША, ці калі аўтар пагадзіўся яе размясціць толькі ў Вікіпедыі). Адпаведна {{Несвабодны файл}} можа выкарыстоўвацца для менавіта несвабодных файлаў, {{Файл}} — для ўсіх.--Artsiom91 (размовы) 11:17, 1 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
А нельга ў такім выпадку дадаць параметр "ліцэнзія" ў шаблон {{Несвабодны файл}}? З павагай, Севастополец (размовы) 12:45, 1 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Трэба больш дэтальна разбірацца ў файлах, але мне здаецца што ў несвабодных файлаў няма ліцэнзіі, ліцэнзія можа быць менавіта для свабодных. Для несвабодных можна дадаць абгрунтаванне добрасумленнага выкарыстання (яно ў некаторым сэнсе ліцэнзію замяняе), аднак гэта не ліцэнзія.--Artsiom91 (размовы) 13:16, 1 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Проста шаблон {{Лагатып}} у нас амаль не выкарыстоўваецца, хоць, напрыклад, ва ўкраінскай і англійскай ён вельмі часта выкарыстоўваецца. У нас амаль усе файлы — лагатыпы, але гэты шаблон не выкарыстоўваецца. Яго можна было б устаўляць у шаблон Несвабодны файл у радок "ліцэнзія". З павагай, Севастополец (размовы) 14:24, 1 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Вітаю! Можа не зусім да тэмы, але наконт несвабодных выяў, кшталту лагатыпаў, хачу дадаць, што ёсць яшчэ шаблон {{Абгрунтаванне_добрасумленнага_выкарыстання}} і, створаныя на яго базе, {{Абгрунтаванне добрасумленнага выкарыстання/Постар}}, {{Абгрунтаванне добрасумленнага выкарыстання/Лагатып}}, {{Абгрунтаванне добрасумленнага выкарыстання/Вокладка альбома}}. Гэтыя шаблоны створаны на аснове аналагічных англійскіх шаблонаў і ўяўляюцца мне вельмі зручнай прыладай для абгрунтавання добрасумленнага выкарыстання пэўнага тыпу выяў, тых жа лагатыпаў, напрыклад. Карыстальнік запаўняе толькі тыя палі, якія ведае, а ўсе астатнія запаўняюцца стандартнай абгрунтавальнай інфармацыяй аўтаматычна. З павагай, StachLysy (размовы) 17:11, 4 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Звярну вашу ўвагу, сп. StachLysy, што не "чаму немагчымая вольная замена", а "чаму немагчыма свабодная замена". З павагай, Севастополец (размовы) 17:36, 4 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Вітаю. Шаблон не адлюстроўвае поле «лік супрацоўнікаў».--Dzianis Niadbajla (размовы) 16:24, 22 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Таму што трэба пісаць «колькасць супрацоўнікаў».--Artsiom91 (размовы) 16:31, 22 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Дзякуй.--Dzianis Niadbajla (размовы) 17:27, 22 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Вітаю, гэты шаблон неяк слаба інтэграваны з {{Асоба}}, не падцягвае прынамсі бацькоў і адукацыю. Напэўна і з іншымі спартыўнымі спецыялізацыямі такое можа быць.--Хамелка/ разм. 07:53, 5 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Магчыма, быў бы сэнс інтэграваць з шаблонам {{Спартсмен}}. А з шаблонам {{Асоба}} няма сэнсу, бо менавіта такія палі як бацькі і адукацыя з’яўляюцца для спартсмена другараднымі, згадкі ў артыкуле пра іх будзе дастаткова. Магчыма, мае сэнс зрабіць аўтаматычную катэгарызацыю па скончанай навучальнай установе на базе Вікідзадзеных, без адлюстравання ў картцы.--Artsiom91 (размовы) 09:10, 5 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Асабіста я згодна з такімі зменамі, уласна з-за катэгарызацыі я і прышла з гэтай праблемкай. Калі атрымаецца дакруціць, то будзе добра.--Хамелка/ разм. 11:38, 5 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
І зноў вітаю, Artsiom91. Тое ж самае патрэбна для {{Баец змяшанага стылю}}--Хамелка/ разм. 16:53, 27 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Чаму гэты шаблон, не працуе належным чынам, як напрыклад у АнглВікі--Dzianis Niadbajla (размовы) 23:15, 29 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Не разумею ў чым праблема. Вядома, шаблоны ў розных вікіпедыях наладжаны па-рознаму, але не бачу што не так у нашым шаблоне і які чын "належны".--Artsiom91 (размовы) 23:56, 29 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Сп. Artsiom91 тое, што слупккі «праціўнікі 1, 2, 3...» і «камандзіры 1, 2, 3...» павінны быць кожны асобна, згодна з паслядоўнасцю. А у нас першыя дзве наверсе, другія – унізе. У выніку атрымліваецца, што ў нашым шаблоне ў грамадзянскай вайне, напрыклад Лівіі, Палата прадстаўнікоў Лiвii змагаецца толькі з Урадам нац. адзінства, а Усеагульны нац. кангрэс толькі з ІГ і г.д. Хоць на самай справе, яны ваююць кожны адзін з адным.--Dzianis Niadbajla (размовы) 11:49, 30 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Патрэбна дадаць некалькі пунктаў: Аб'яднанне, Аб'яднана з..., Раскол, Раскол на..., Папярэднік, Месцаў у ніжняй палаце2, Месцаў у ніжняй палаце_параметр2, Колер.--Dzianis Niadbajla (размовы) 21:01, 5 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Спадары, а нельга зрабіць так, каб гэты шаблон адлюстроўваў не 8, а 10 пасад? З павагай, Севастополец (размовы) 17:38, 3 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Можна хоць 30, але навошта? Чытач усё роўна вялікую колькасць успрыняць не зможа. Варта ў шаблоне прапісаць найбольш значныя, астатняе даваць у тэксце артыкула.--Artsiom91 (размовы) 21:39, 3 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Можа хоць 9? Таму што ў рувікі, напрыклад, увогуле неабмежавана гэта. 10-мне здаецца, яшчэ зразумела для чытача, а ўжо болей-не. З павагай, Севастополец (размовы) 21:55, 3 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Выдаленне шаблонаў без абмеркавання

Лічу, што выдаленне удзельнікам Artsiom91 шаблонаў-юзербоксаў {{Беларус}}, {{Еўрапеец}} і іншых адбылося безпадстаўна. Наогул, калі шаблон нікому не замінае, то навошта яго выдаляць? Тлумачыць выдаленне толькі тым, што шаблон не выкарыстоўваецца таксама мне не падаецца разумнай матывацыяй. Гэта ж былі юзербоксы, яны могуць з'явіцца на любой старонцы ўдзельніка ў любы момант. У тым ліку, новыя ўдзельнікі будуць заўсёды зацікаўлены ў стварэнні сваіх асабістых старонак з дапамогай юзербоксаў. Існаванне падобных юзербоксаў - гэта пытанне аб існаванні падмурка стварэння сяброўскай супольнасці. Віт; размовы 09:00, 9 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Vit Koz, дзякуй за пытанне. Сітуацыя з шаблонамі-юзербоксамі ў нас сапраўды нерэгламентаваная. І гэта, на мой погляд, прыводзіць выключна да дрэннай арганізацыі. На справе кожны ўдзельнік самастойна стварае шаблоны сам для сабе (нярэдка вельмі экзатычныя), і яны часта ў выніку толькі ў яго і выкарыстоўваюцца. Пераклад з рувікі часам пакідае шаблоны-юзербоксы па-за катэгарызацыяй, самі назвы нерэгламентаваныя (маем {{Userbox1/Супраць be-tarask}}, {{Удзельнік-уніят}}, {{Інтарэсы:Навука}}). Калі не памыляюся, у рувікі існаванне шаблоны з аднім выкарыстаннем не рэкамендуецца і яго выдаляюць, бо яго лёгка можна замяніць самім кодам шаблона на старонцы ўдзельніка. Наконт "нікому не замінае", то лічыце што мне замінае, бо шаблоны дадавалі чырвоныя і нікому не патрэбныя катэгорыі (у маштабах рувікі, дзе процьма ўдзельнікаў, катэгорызацыя па пэўных прыкметах мае сэнс, у нас жа — толькі па самых базавых). Адрозненне шаблонаў ад старонак менавіта ў тым, што яны павінны выкарыстоўвацца, у гэтым сэнс саміх шаблонаў. Існаванне невыкарыстоўваемых шаблонаў лічу магчымым толькі калі будзе створана нейкая адзіная старонка ў прасторы Вікіпедыя, дзе будуць пералічаны існуючыя шаблоны, самі яны будуць прыведзены да адзінага выгляду. Ну і пра самі выдаленыя шаблоны незразумела — {{Беларус}} значыць беларус па нацыянальнасці ці жыве ў Беларусі? і чаму бел-чырвона-белы сцяг? {{Еўрапеец}} таксама незразумелы — гэта для людзей, якія саромяцца канкрэтную краіну назваць? Таму і кажу, што пакуль рэкамендацый не будзе, сэнсу ў такіх шаблонах, тым больш невыкарыстаных, не бачна.--Artsiom91 (размовы) 09:41, 9 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]
Калі Вам незразумела пра самі выдаленыя шаблоны, то трэба наперш разабрацца, а не выдаляць. Выдаленне - не выхад. У пасведчанні аб нараджэнні чалавека напісана "беларус" - гэта значыць беларус па нацыянальнасці ці жыве ў Беларусі? Тое самае і з шаблонам. Не зразумела чаму бел-чырвона-белы сцяг? Ну дык змяніце сцяг у шаблоне на іншы ў адпаведнасці з прынцыпам. Выдаліць - не значыць вырашыць праблему. Еўрапеец - гэта чалавек, які жыве ў Еўропе. Чаму ён павінен саромецца? Удзельнік не хоча ідэнтыфікаваць сябе з нейкай краінай, не павінен. Можна стварыць {{Зямлянін}} ці {{Жыхар галактыкі}} і гэта не пытанне сораму. Каб выпрацаваць згаданыя Вамі вышэй рэкамендацыі, трэба мець самі шаблоны. Ніколі ніякія рэкамендацыі не з'явяцца, пакуль не будзе існаваць аб'ектаў гэтых рэкамендацый. Спачатку з'яўляецца кантэнт, потым згодна логіцы - жаданне гэты кантэнт упарадкаваць. Віт; размовы 23:05, 26 мая 2018 (MSK)[адказаць]

Прапісаў прынцыпы працы з шаблонамі-юзербоксамі на старонцы Вікіпедыя:Шаблоны#Шаблоны-юзербоксы, дзе паспрабаваў улічыць узгаданыя вышэй пытанні і праблемы.--Artsiom91 (размовы) 18:21, 18 верасня 2019 (+03)[адказаць]