Вілем Калф
Вілем Калф | |
---|---|
нідэрл.: Willem Kalf | |
![]() | |
Дата нараджэння | 3 лістапада 1619[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 31 ліпеня 1693[2][3][…] (73 гады) ці 3 жніўня 1693[1] (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Cornelia Pluvier[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | нацюрморт |
Мастацкі кірунак | Залаты век галандскага жывапісу[d] |
![]() |
Вілем Калф (нідэрл.: Willem Kalf, 1619, Ротэрдам — 1693, Амстэрдам) — галандскі мастак, адзін з самых вядомых галандскіх майстроў нацюрморта.
Калф вядомы як сціплымі па памеры і матывах карцінамі з выявай бедных кухань і задворкаў (напрыклад, «Двор сялянскага дома», Эрмітаж), так і эфектнымі нацюрмортамі з каштоўным посудам і экзатычнымі пладамі (напрыклад, «Сняданак», Дзяржаўны музей (Амстэрдам)).
Нацюрморты Калфа вылучаюцца віртуознасцю, класічнай вывастранасцю кампазіцыі, адчуваннем своеасаблівасці кожнай рэчы, вытанчанасцю і багаццем святлаценяў і адценняў, майстэрскімі кантрастамі колеру і фактуры прадметаў.
Зноскі
- ↑ а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ RKDartists Праверана 27 жніўня 2017.
- ↑ Willem Kalf — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ Willem Kalf // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480