Вілем Карнеліс Схаўтэн
Выгляд
| Вілем Карнеліс Схаўтэн | |
|---|---|
| Willem Cornelisz Schouten | |
| | |
| галандскі мараплавец | |
| Род дзейнасці | падарожнік-даследчык |
| Дата нараджэння | каля 1567 года |
| Месца нараджэння | Хорн, Нідэрланды |
| Дата смерці | 1625 |
| Месца смерці | Мадагаскар |
| Грамадзянства | |
Вілем Карнеліс Схаўтэн (нідэрл.: Willem Cornelisz Schouten; каля 1567, Хорн — 1625, Мадагаскар) — галандскі падарожнік-мараплавец. Вядомы адкрыццём вострава Эстадас і мыса Горн.
У канцы 1615 года адкрыў востраў Эстадас, у 1616 годзе адкрыў самы паўднёвы пункт Паўднёвай Амерыкі — адкрыты ім мыс ён назваў у гонар свайго роднага горада — Хорн. Цяпер мыс завецца Горн.
У 1618 годзе Схаўтэн апублікаваў у Амстэрдаме свой дзённік назіранняў, які неўзабаве быў перакладзены на іншыя мовы.
Абагнуўшы мыс Горн, ён даказаў, што Вогненная Зямля не з'яўляецца паўночным ускрайкам Невядомай Паўднёвай Зямлі.
Акрамя таго, вядомы падарожжамі ў водах Новай Гвінеі, Аўстраліі і Мадагаскара.