Перайсці да зместу

Вілем ван Алст

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вілем ван Алст
нідэрл.: Willem van Aelst
Фатаграфія
Дата нараджэння 16 мая 1627(1627-05-16)
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 15 мая 1683 і не пазней за 22 мая 1683
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, батанічны ілюстратар
Жанр нацюрморт і кветкавы нацюрморт[d]
Мастацкі кірунак рэалізм[d]
Заступнікі Фердынанда II Медычы
Уплыў Evert van Aelst[d]
Уплыў на Rachel Ruysch[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вілем ван Алст (нідэрл. Willem van Aelst, нар. 16 мая 1627 г. (хрышчоны) Утрэхт або Дэльфт — памёр пасля 1683, Амстэрдам) — нідэрландскі мастак эпохі барока, прадстаўнік галандскай школы кветкавага і фруктовага нацюрморта.

Жыццё і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

Вілем ван Алст вучыўся жывапісу ў свайго дзядзькі, мастака Эверта ван Алста. 9 лістапада 1643 года быў прыняты ў дэлфцкую гільдыю мастакоў св. Лукі. У 1645—1649 гадах ван Алст жыве і працуе ў Францыі, затым да 1656 года — у Італіі. Доўгі час знаходзіцца ў Фларэнцыі, дзе выконвае замовы вялікага герцага Тасканскага Фердынанда II Медычы. У Італіі ван Алст знаёміцца і супрацоўнічае з іншым нідэрландскім майстрам, Ота Марсеусам ван Скрыкам, які часта выконвае выявы насякомых у нацюрмортах ван Алста. Пасля знаходжання ў Італіі доўгі час падпісваў свае карціны замацаванай за ім мянушкай «Vogelverschrikker» (птушынае пудзіла), якая зрабілася потым яго псеўданімам. З 1657 года і да сваёй смерці мастак жыў і працаваў у Амстэрдаме. Уладкаваўшы майстэрню, ён пачаў прымаць вучняў, сярод якіх былі Рашэль Руйш і Марыя ван Астэрвейк.

Самая ранняя з работ ван Алста, «Нацюрморт з садавіной» (1642), была знішчана падчас Другой Сусветнай вайны.

Вілем ван Алст быў выдатным майстрам нацюрморта, цудоўна валодаў колерам і асаблівым уменнем перадаваць на сваіх карцінах малюнкі тканін, металаў, птушынага пер’я і г. д. Яго нацюрморты адрозніваюцца ад нацюрмортаў яго галандскіх суайчыннікаў багаццем антыкварных цацак эпохі Адраджэння. У яго нацюрмортах часта сустракаецца сіні аксаміт. Мастак выкарыстоўваў вельмі дарагі лазурытавы пігмент. Гэты інгрэдыент прывозілі з Кітая. У наш час яго палотны можна ўбачыць у буйных музеях і карцінных галерэях.