Віленскі дыстрыкт
Віленскі дыстрыкт | |
---|---|
| |
Краіна |
Вялікае Княства Літоўскае Расійская імперыя |
Царква | Яднота Літоўская |
Царкоўная правінцыя | Літоўская правінцыя |
Кіраванне | |
Галоўны горад | Вільня |
Кафедральны сабор | Віленскі евангелічна-рэфармацкі збор |
Статыстыка | |
Плошча | км² |
Доля вернікаў |
Віленскі дыстрыкт — дыстрыкт (акруга) евангелічна-рэфармацкай царквы на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, а пасля Расійскай імперыі. Уваходзіла ў склад Літоўскай правінцыі.
Вышэйшым органам дыстрыкта быў партыкулярны сінод, у рабоце якога ўдзельнічалі духоўныя і свецкія асобы. Кіраваўся сіньёрам віленскім[1], у ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя суперінтэндантам[2].
Віленскі дыстрыкт складаўся з абшчын Вільні, Трокаў, Ашмянаў, Ліды, Браслава і іншых гарадоў і мястэчак Беларусі і часткова Літвы[3][4].
У 1815 годзе да дыстрыкта належалі прыходы ў Вільні, Новым Месце, Дзявалтаве[5].
У 1830—1835 гадах у Вільні па праекце Караля Падчашынскага пабудаваны евангелічна-рэфармацкі збор.
У 1886 г. у сувязі з адначасовай смерцю суперінтэнданта Мандзялёўскага і віцэ-суперінтэнданта Кавельмахера да Віленскага дыстрыкта быў часова далучаны Беларускі, але знаходзіўся ў яго складзе аж да пачатку ХХ стагоддзя[2].
Зноскі
- ↑ Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 117-118. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ а б Канфесіі на Беларусі (к. XVIII — ХХ ст.) / В. В. Грыгор’ева, У. М. Завальнюк, У. І. Навіцкі, А. М. Філатава; Навук. рэд. У. І. Навіцкі.. — Мн.: ВП «Экаперспектыва», 1998. — 340 с. — ISBN 985-6102-17-0.
- ↑ Грыцкевіч А. П. Дзейнасць Віленскага сінода рэфармацкіх абшчынаў у ВКЛ // Беларусіка «440 год рэфармацыі ў Беларусі»: Матэрыялы міжнар. навук. канф. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995. — Вып. 4 — С. 357—366 — с. 359.
- ↑ Поляк Н. А.. Канфесійная сітуацыя на землях Беларусі ў канцы XVII — пачатку XVIII стст. на прыкладзе праваслаўных і пратэстантаў: прававыаспект. // Зборнік матэрыялаў міжнароднай навуковай канферэнцыі прысвечанай 75-ці годдзю доктара юрыдычных навук, прафесара Сокала Сцяпана Фёдаравіча 24-25.11.2017 г. Мінск-Гродна БІП — 2018—201 с. — С. 133—144
- ↑ Cherner E., Słownik biograficzny duchownych ewangelicko-reformowanych…, s. 393.