Лагішын
Гарадскі пасёлак
Лагішын
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Лагішын[2] — гарадскі пасёлак у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Насельніцтва 1 990 чал. (2017)[3].
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Лагішын размешчаны на аўтадарозе Пінск — Івацэвічы, за 28 км ад горада і чыгуначнай станцыі Пінск, за 203 км ад Брэста.
На захад ад пасёлка знаходзіцца максімальная адзнака (174 м) Лагішынскай раўніны, што адпавядае паўднёвай мяжы старажытнага ледавіковага комплексу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы пісьмовы ўспамін пра Лагішын датуецца 1495 годам[4]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясціна ўвайшла ў склад Пінскага павета Берасцейскага ваяводства. У XVII стагоддзі дзяржаўная ўласнасць, пазней мястэчка зрабілася цэнтрам нягродавага староства ў валоданні Радзівілаў, пазней — Агінскіх, Любецкіх.
20 жніўня 1569 года і 28 мая 1570 года Лагішын атрымаў магдэбургскае права[4]. 25 лютага 1633 года кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза пацвердзіў местачковы герб: «у блакітным полі воўк на ласіных нагах»[5].
У 1634 годзе тут збудавалі мураваны[4] касцёл на сродкі старосты пінскага Альбрэхта Радзівіла, пазней пры ім утварылася місія езуітаў і шпіталь. У касцёле захоўваўся абраз Найсвяцейшай Дзевы Марыі, які лічыўся цудадзейным.
У сувязі з будаўніцтвам Каралеўскага канала Лагішын перададзены М. К. Агінскаму.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Лагішын апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе зрабіўся цэнтрам воласці Пінскага павета Мінскай губерні. Указ Сената Расійскай імперыі ад 16 красавіка 1808 года прадпісваў пакінуць у мяшчанскім званні жыхароў Лагішына і вызваліць іх ад улады памешчыка: «па сіле даравальных тым мяшчанам ад каралёў польскіх прывілеяў і па тым, штояны ў лік зацверджаных за абшарнікам Хамінскім душ не ўваходзілі». Суседнія памешчыкі спрабавалі адсудзіць землі лагішынскіх мяшчан, але Сенат у 1828 годзе зноў захаваў за імі іх правы[6].
У XIX стагоддзі ў мястэчку дзейнічалі млыны Айзенберга, Хазана і Дубміскага, Марцінкевіча, Бунькевіча, алейня і млын Цыперштэйна, гарбарня Фрыдмана. Па здушэнні нацыянальна-вызвольнага паўстання ў 1863 годзе расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі Лагішынскі касцёл на царкву Маскоўскага патрыярхата, у 1897 годзе будынак згарэў; пазней на яго месцы ўзвялі Праабражэнскую царкву.
У 1870 годзе ўлады перавялі мяшчан Лагішына ў дзяржаўныя сяляне, канфіскаваўшы 2133 дзесяціны зямлі, якія на льготных умовах набыў мінскі губернатар Уладзімір Токараў за «бездакорную службу», у прыватнасці за поспехі ў «абрусенні» Мінскай губерні[7] У 1874 годзе ў мястэчку адбыўся зямельны бунт местачкоўцаў супраць свавольства ўладаў, якое здушылі два батальёны пяхоты і сотня казакоў. Неўзабаве аднак лагішынцы здабылі поўнае апраўданне, а вінаватыя ў злоўжыванні панеслі пакаранне. Жорсткая расправа над жыхарамі мястэчка выклікала пратэст у дэмакратычнай грамадскасці краіны, а рэвалюцыянер-анархіст Пётр Крапоткін назваў Лагішынскую расправу адной з самых абуральных у гісторыі Расіі. Жыхары працягвалі дамагацца справядлівасці ў вышэйшых інстанцыях імперыі, і ў 1876 годзе ўлады вярнулі мяшчанам адабраную зямлю. У 1881 годзе ў мястэчку збудавалі мураваныя гандлёвыя рады.
У 1886 годзе цэнтр воласці. Станам на 1886 год існавалі школа, царква (з 1845), капліца, сінагога, 10 крамаў. У 1893 годзе адкрылася яўрэйская малітоўная школа. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў паблізу Лагішына знаходзіўся фальварак Сімановічаў. У 1919 годзе ў мястэчку выбухнула антыбальшавіцкае паўстанне.
У пачатку сакавіка 1919 года Група «Палессе» войска II Рэчы Паспалітай пад камандаваннем генерала Антонія Лістоўскага выгнала з аколіц бальшавікоў і аблажыла Лагішын[8].
Згодна з Рыжскай мірнай дамовай (1921) Лагішын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіўся цэнтрам гміны Лагішын Пінскага павета Палескага ваяводства. 1 красавіка 1934 года паселішча страціла статус горада[9].
У 1939 годзе Лагішын увайшоў у БССР. 15 студзеня 1940 года стаў цэнтрам Лагішынскага раёна Пінскай вобласці. У Другую сусветную вайну з 27 чэрвеня 1941 года да 15 ліпеня 1944 года мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй, за гэты час у Лагішынскім раёне загінула каля 2 000 чалавек.
22 снежня 1959 года паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу[10]. З 1962 года ў Пінскім раёне.
10 мая 1997 года ў Лагішыне ўрачыста каранавалі абраз Маці Божай — Каралевы Палесся[11]. 18 верасня 1998 года адбылося афіцыйнае зацверджанне гістарычнага герба пасёлка.
-
Асвячэнне касцёла
-
Царква, інтэр’ер
-
Каплічка
-
Капліца могілкавая
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1884 год — 2,8 тыс. чал.[12]
- XX стагоддзе: 1909 год — 3351 чал.; 1921 год — 1984 чал.; 1959 год — 3 тыс. чал.[13]; 1996 год — 3120 чал.[14]; 1998 — 3000 чал.[15]
- XXI стагоддзе: 2006 год — 2,6 тыс. чал.; 2008 год — 2,5 тыс. чал.; 2016 год — 2 022 чал.[16]; 2017 год — 1 990 чал.[3]
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Працуюць прадпрыемствы харчовай прамысловасці, механічны завод, лясніцтва і іншыя.
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Дзейнічаюць дом культуры і 2 бібліятэкі, лагішынскі гісторыка-краязнаўчы музей[17]. Таксама працуюць сярэдняя і музычная школы, 2 дашкольныя ўстановы.
У мястэчку маецца свая бейсбольная каманда «Лагішынскія ваўкі»[18].
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Гістарычная забудова (кан. ХІХ — пач. ХХ стст.; фрагменты)
- Петра-Паўлаўскі касцёл (1907—1909) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000568
- Могілкі яўрэйскія
- Спаса-Праабражэнская царква (кан. ХІХ ст.) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000567
- Капліца
-
Петра-Паўлаўскі касцёл
-
Забудова
-
Капліца
-
Спаса-Праабражэнская царква
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Адам Нарушэвіч (1733—1796) — гісторык, паэт, перакладчык.
- Марцін Антоні Паўловіч (1789—1830) — геолаг.
- Рыгор Абрамавіч Пераходнікаў (1909—1981)[19]
- Натан Барысавіч Шацкі (1900—?) — стваральнік сістэмы яўрэйскай стэнаграфіі[20].
- Тадэвуш Пятровіч Юшкевіч (нар. 1943) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і методыкі фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ а б в Лагішын // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 177. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ Лагішын // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- ↑ Соркіна, І. Мястэчкі Беларускага Палесся ў XIX — першай трэці XX стст. / Іна Соркіна // ARCHE Пачатак. — 2013. — № 4 (121). — С. 62. Са спасылкай на Нацыянальны гістарычны музей Беларусі ў Гродне. — Ф. 1. — Воп. 1. — Спр. 1355. — Арк. 204.
- ↑ Соркіна, І. Мястэчкі Беларускага Палесся ў XIX — першай трэці XX стст. / Іна Соркіна // ARCHE Пачатак. — 2013. — № 4 (121). — С. 63—64.
- ↑ Lech Wyszczelski. Wstępna faza walk // Wojna polsko-rosyjska 1919–1920 (польск.). — 1. — Варшава: Bellona, 2010. — С. 65. — ISBN 978-83-11-11934-5.
- ↑ Rozporządzenie Rady Ministrów z dnia 1 stycznia 1934 r. o zniesieniu ustroju miejskiego w mieście Łohiszynie, w powiecie pińskim, województwie poleskiem, Dz.U. Nr 7, poz. 49 (польск.)
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Лагішын Лагішынскага раёна Брэсцкай вобласці ў гарадскі пасёлак ад 22 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
- ↑ Вячаслаў Ракіцкі. Лёс цудадзейных беларускіх абразоў // «Радыё Свабода», 1 чэрвеня 2006.
- ↑ Логишин (Лагишин Лагiшын Logishin) на Гербы Брестской области
- ↑ Grzegorz Rąkowski. Czar Polesia. — Pruszków: Rewasz, 2001.
- ↑ ЭГБ 1997.
- ↑ БелЭн 1999.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Логишин // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
- ↑ Логишинские волки (руск.)
- ↑ https://www.names52.ru/p/tpost/2xzd0dg0h1-perehodnikov-grigorii-abramovich
- ↑ https://www.rujen.ru/index.php/ШАЦКИЙ_Натан_Борисович
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лагі́шын // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 89—90. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Логишин // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Дарашэнка Л. Пад шатамі Маці Божай Лагішынскай // «Ave Maria» № 5(133), 2006.
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- Лагішын // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 326. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Łohiszyn // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. — S. 682.
- Меньчуков Е. А. Бои под Логишиным в 1915 г. — М., Воениздат, 1937. — 73 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лагішын
- Навіны Лагішына на інфармацыйным партале Палесся Pinsk.tv Архівавана 12 сакавіка 2013.
- Славутасці на партале globustut.by (руск.)
- Фотаздымкі на сайце Radzima.org