Вінцэнт Герберскі
Вінцэнт Герберскі | |
---|---|
| |
Нараджэнне |
1 студзеня 1784 |
Смерць |
29 лістапада 1826 (42 гады) |
Род | Герберскія |
Адукацыя |
|
Месца працы | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вінцэнт Герберскі (1 студзеня 1784, Гарадзеншчына — 29 лістапада 1826) — медык. Кандыдат філасофіі (1808), магістр (1811) і доктар медыцыны (1812); член шматлікіх навуковых таварыстваў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Віленскую гімназію i Віленскі ўніверсітэт.
У 1804 накіраваўся ў англійскую калонію пад Пецярбургам для практычнага вывучэння сельскай гаспадаркі i ў Пецярбургскі ўніверсітэт для слухання лекцыяў з фізікі, хіміі i сельскай гаспадаркі.
Па вяртанні ў Вільню (1806), вывучаў медыцыну. Атрымаў навуковыя ступені. У 1813—1824 ад'юнкт медыцынскай клінікі i памочнік прафесара Франка.
У 1817—1823 вывучаў за мяжой афтальмалогію. Па вяртанні (1823) выкладаў у Віленскім універсітэце тэорыю і клініку. 3 1824 экстраардынарны, а потым ардынарны прафесар на кафедры прыватнай тэрапіі і паталогіі і дырэктар клінікі з унутраных хвароб.
Аўтар артыкулаў (у рукапісах) «Пра шпіталі», «Навука пра хваробы вачэй» і інш.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.